Калi ёсць патрэба, можаш заказаць блокi ад любога вытворцы
Калi ёсць патрэба, можаш заказаць блокi ад любога вытворцы
Мiнулагодняя сiтуацыя, калi ў насельнiцтва былi праблемы з набыццём сценавых блокаў (запiсвацца ў чаргу i чакаць некалькi месяцаў), сёння не знайшла свайго дакументальнага, як кажуць, пацвярджэння, нягледзячы на пэўную пагалоску ў народзе пра паўтарэнне дэфiцыту будматэрыялаў. Прынамсi, у гэтым нас запэўнiлi спецыялiсты сталiчнага камбiната сiлiкатных вырабаў — аднаго з прадпрыемстваў краiны, што вырабляе азначаную прадукцыю. Тэмпы выпуску белых сценавых блокаў з ячэiстага бетону пад цэментна-пясчаную кладку складаюць зараз 120 працэнтаў да аналагiчнага мiнулагодняга перыяду. Адгрузка гатовай прадукцыi вядзецца згодна з лiмiтамi, зацверджанымi гарвыканкамам. У тым лiку забяспечваюцца i прыватнiкi. — Нiякiх абмежаванняў для iх няма, прыватнiк можа ўзяць i 200, i 300 кубiчных метраў сценавых блокаў, паказаўшы, напрыклад, праект свайго будучага катэджа, — сказалi нам на прадпрыемстве. А цi ёсць чарга, нейкi папярэднi запiс, як хутка выконваецца заяўка патэнцыяльнага пакупнiка? — Так, пэўная бягучая чарга, папярэднi запiс ёсць, але толькi для зручнасцi прадпрыемства i пакупнiкоў. Нам трэба ведаць, якi аб’ём прадукцыi даваць у магазiн у канкрэтны дзень, таму ж прыватнiку бывае патрэбны час, каб арганiзаваць вываз набытых блокаў. Часам бывае, што пакупнiку тэлефануюць, маўляў, можаце забiраць свой заказ, а ён просiць дадатковыя некалькi дзён, бо не паспеў дамовiцца наконт транспартных паслуг, — адказалi рэдакцыi. На сёння кошт кубiчнага метра сценавых блокаў з ячэiстага бетону складае на прадпрыемстве 183 440 рублёў. У асяроддзi патэнцыяльных забудоўшчыкаў даволi высокай папулярнасцю дагэтуль карыстаецца i прадукцыя "Забудовы". Блокi гэтага прадпрыемства адрознiваюцца высокай якасцю рэзкi, кладка iдзе пад клей. Хоць многiя прадаўцы сцвярджаюць, што цяпер, напрыклад, смаргонская прадукцыя мае рэзку не горшую, а цеплаправодныя якасцi, магчыма, нават i лепшыя. Зрэшты, па рэкламных аб’явах не склала вялiкай працы адшукаць прадукцыю i iншых вытворцаў — i пад клей, i пад раствор. Безумоўна, такiя фiрмы хочуць мець мiнiмальны заказ ад 30 кубiчных метраў — машыны блокаў (хоць можна ў пэўных выпадках дамовiцца i на меншую колькасць). праблем з набыццём няма — прыязджай i забiрай блокi хоць зараз. Няма транспарту — даставяць сваiм. Канкрэтныя цэны залежаць i ад вытворцы блокаў, i ад спосабу кладкi, i ад адлегласцi — куды iх дастаўляць. Напрыклад, у адной з фiрмаў за смаргонскую прадукцыю пад клеявую кладку запрасiлi за адзiн кубiчны метр 260 i 250 тысяч рублёў адпаведна, калi з дастаўкай i без яе. Блокi пад раствор на другiм канцы тэлефоннай лiнii былi ацэнены ў аналагiчным параўнаннi ў 210 i 200 тысяч рублёў за кубiчны метр. Менш вядомую прадукцыю ад iншай фiрмы (усё тыя ж 30 "кубаў") пад клей i з дастаўкай можна было набыць, як адказалi нам, па 133 тысячы рублёў за кубiчны метр. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулагодняя сiтуацыя, калi ў насельнiцтва былi праблемы з набыццём сценавых блокаў (запiсвацца ў чаргу i чакаць некалькi месяцаў), сёння не знайшла с |
|