21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

*  З мінскiх могiлак прыбяруць старыя дрэвы, паведамiў падчас "прамой лiнii" начальнiк упраўлення камунальнай гаспадаркi Мiнгарвыканкама Мiкалай Дрэмук. Па яго словах, нядаўна была заключана дамова з групай альпiнiстаў, якiя на працягу года прыбяруць з могiлак аварыйна-небяспечныя дрэвы. Такая праца праведзеная ўжо на Чыжоўскiх i Кальварыйскiх могiлках.

*  З гасцiнiцы "Ўтульнасць" у Гомелi эвакуявалi 120 чалавек. На першым паверсе ў адным з нумароў адбыўся пажар, у вынiку знiшчана маёмасць пакоя, закопчаны сцены калiдора паверха. Супрацоўнiкi МНС эвакуявалi пастаяльцаў i персанал. Мяркуемая прычына пажару — кароткае замыканне ў тэлевiзары i яго выбух. Двое мужчын, якiя знаходзiлiся ў пакоi, не пацярпелi.

*  У Iўеўскiм РАУС узбуджана крымiнальная справа па артыкуле КК, якi рэдка прымяняецца — "Змушэнне да выканання абавязацельстваў пад пагрозай гвалту". Дырэктар прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства з Валожына разам з ваеннаслужачым-прапаршчыкам i двума невядомымi, пагражаючы паляўнiчым ружжом i прымяняючы сiлу, патрабавалi ад 44-гадовай жыхаркi вёскi Пацэвiчы Iўеўскага раёна вярнуць $900, якiя яна падманным шляхам атрымала ад жонкi прадпрымальнiка. Калi пагрозы не падзейнiчалi, жанчыну сiлай пасадзiлi ў машыну i вывезлi ў Валожынскi раён. Там яе адпусцiлi ў надзеi на вяртанне грошай. Аднак жанчына звярнулася ў мiлiцыю. Зламыснiкам пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волi.

*  Учора ў адну з бальнiц Гомеля з ампутацыяй пальцаў рук быў дастаўлены гараджанiн. Траўму ён атрымаў, разбiраючы ручную дыстанцыйную гранату ў падвале пяцiпавярховiка па вулiцы Прывакзальнай абласнога цэнтра. Пры праверцы там жа былi выяўлены запасы патронаў да сучаснай зброi, гранаты РГД i пiсталет. Група размiнiравання абясшкодзiла бое- прыпасы.

*  Успышка сальманелёзу зафiксаваная ў Эстонii. Прыкметы кiшачнай iнфекцыi выяўленыя ў выхаванцаў дзiцячага садка пад Талiнам, дзе захварэлi 79 малых i 4 дарослыя. Па даных эстонскiх экспертаў, крынiцай заражэння стала курынае мяса, якое вырабляецца лiтоўскай фiрмай АS Mааgi. Ветэрынарна-харчовы дэпартамент краiны накiраваў папярэджанне астатнiм краiнам Еўрасаюза аб небяспецы.

*  Рэгулярны набор тэкставых паведамленняў, рассылка СМС i электроннай пошты можа панiзiць IQ удвая болей, чым курэнне марыхуаны. Такую выснову зрабiлi псiхолагi, якiя правялi тэсцiраванне некалькiх соцень чалавек. Высветлiлася, што пералiчаныя вышэй заняткi садзейнiчаюць часовай страце каэфiцыента на велiчыню да 10 пунктаў. Ужыванне марыхуаны выклiкае знiжэнне IQ на чатыры пункты. Гэтая з’ява, якую вывучаюць брытанскiя даследчыкi, атрымала назву iнфарманiя. Праблема ў асноўным мужчынская, прыступ iнфарманii характарызуецца адсутнасцю канцэнтрацыi ўвагi, якая замяшчаецца пераходам мозгу ў стан пастаяннай гатоўнасцi да абмену iнфармацыяй. Па словах вучоных, пастаянная патрэбнасць у выкарыстаннi электронных сродкаў сувязi можа прывесцi да сур’ёзных сацыяльных наступстваў.

Поўны абзац 

*  На спаборнiцтвах па лёгкай атлетыцы ў амерыканскiм горадзе Прова адзiн з коп’екiдальнiкаў выпадкова трапiў у нагу фотакарэспандэнта, якi зняў момант праткнення i тут жа зрабiў здымак сваёй нагi з кап’ём, што тырчыць з яе. Спартыўны снарад трапiў у нагу крыху нiжэй за калена i выйшаў з другога боку канечнасцi. Большая частка кап’я была адрэзаная на стадыёне, а астатнюю дасталi ў бальнiцы. Пасля гэтага пацярпеламу наклалi 13 швоў. На пытанне, навошта ён здымаў нагу ў час ранення, фатограф адзначыў: iнакш рэдактар абавязкова пацiкавiўся б прычынай адсутнасцi такога кадра. 33-гадовы фотакарэспандэнт у мiнулым праходзiў ваенную службу ў марской пяхоце i на працягу шасцi месяцаў служыў у Афганiстане.

*  У Екацярынбургу таксiстам забаранiлi слухаць шансон. У ходзе сацыяльнага апытання высветлiлася, што блатная музыка раздражняе некаторых пасажыраў таксi, i кiраўнiцтва кампанiй вырашыла раздаць кожнаму вадзiцелю дыскi з музыкай, якая, як мяркуецца, павiнна падабацца людзям. Цяпер у гарадскiх таксi будуць гучаць класiка, песнi Уладзiмiра Высоцкага i рэтрахiты. Кiраўнiцтва таксапарка таксама прымусiла вадзiцеляў наведваць трэнiнгi па этыкеце i курсы англiйскай мовы. Таксiсты павiнны мыць свае аўтамабiлi двойчы на дзень i адчыняць дзверы пасажырам. Акрамя гэтага, вадзiцелям забаранiлi карыстацца рэзкай парфумай i надакучваць пасажырам размовамi i скаргамi на жыццё. Для кантролю за захаваннем новых правiлаў у салонах устаноўлены вiдэакамеры, а па маршрутах пусцiлi "падстаўных" клiентаў.

Паводле паведамленняў  карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мінскiх могiлак прыбяруць старыя дрэвы, паведамiў падчас "прамой лiнii" начальнiк упраўлення камунальнай гаспадаркi Мiнгарвыканкама Мiкала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика