Англiйскае дэрбi ў фiнале Лiгi чэмпiёнаў
Англiйскае дэрбi ў фiнале Лiгi чэмпiёнаў
Спорт-тайм Сёння аматараў футбола чакае сапраўдная "страва для гурманаў" — фiнал Лiгi чэмпiёнаў, у якiм за званне наймацнейшай каманды Еўропы будуць змагацца прадстаўнiкi родапачынальнiкаў гульнi № 1. Iгракi камандаў "Чэлсi" i "Манчэстар Юнайтэд" прыбылi ў Маскву вечарам у панядзелак. Гульня адбудзецца ў "Лужнiках". I ўжо зразумела, што ўладальнiкам трафея будзе адзiн з англiйскiх клубаў. "Залатая буца" ў Крышцiяну Раналду? Паўабаронца "Манчэстара Юнайтэд" Крышцiяну Раналду практычна гарантаваў сабе заваяванне "Залатой буцы", якую ўручаюць лепшаму снайперу еўрапейскага сезона. Партугалец здолеў забiць 31 гол у англiйскай прэм’ер-лiзе. Блiжэйшы канкурэнт, нападаючы "Селцiка" Скот Макдональд, значна адстае ад лiдара. "Дэтройт" цi "Пiтсбург"? У фiнале самага ганаровага клубнага турнiру свету па хакеi Кубка Стэнлi згуляюць "Дэтройт Рэд Уiнгс" i "Пiтсбург Пiнгвiнс". Дзякуючы перамозе ў рэгулярным чэмпiянаце, у фiнальнай серыi перавага свайго лёду будзе на баку "Дэтройта". Першы матч пачнецца ў ноч з 24 на 25 мая. "Дэтройт" з’яўляецца дзесяцiразовым уладальнiкам Кубка Стэнлi, "Пiтсбург" — двухразовым. У цяперашнiм рэгулярным чэмпiянаце сапернiкi не сустракалiся. "Залатая" вада Мiлана Беларускiя канаiсты i байдарачнiкi заваявалi на чэмпiянаце Еўропы ў iтальянскiм Мiлане 7 медалёў (4 залатыя, 1 сярэбраны i 2 бронзавыя) i 1 алiмпiйскую лiцэнзiю. Залатыя ўзнагароды на рахунку экiпажаў каноэ-двойкi на 1000 метраў (браты Аляксандр i Андрэй Багдановiчы), каноэ-чацвёркi на 1000 м (Дзмiтрый Рабчанка, Дзмiтрый Вайцiшкiн, Канстанцiн Шчарбак, Аляксандр Валчэцкi), байдаркi-двойкi на 200 метраў (Раман Петрушэнка, Вадзiм Махнеў) i байдаркi-чацвёркi на 200 метраў (Раман Петрушэнка, Вадзiм Махнеў, Дзянiс Турчын, Руслан Бiчан). "Срэбра" на дыстанцыi 200 метраў нашай камандзе прынёс канаiст-адзiночнiк Дзмiтрый Вайцiшкiн. Бронзавыя медалi здабылi байдарка-чацвёрка на 500 метрах (Раман Петрушэнка, Аляксей Абалмасаў, Артур Лiтвiнчук, Вадзiм Махнёў) i каноэ-чацвёркi на 200 метраў (Дзмiтрый Рабчанка, Аляксандр Жукоўскi, Аляксандр i Андрэй Багдановiчы). Алiмпiйская лiцэнзiя на каноэ-адзiночцы на 500 метрах у актыве Аляксандра Жукоўскага, якi заняў 5-е месца. Вiнтоўка не падвяла Мартынава Беларус Сяргей Мартынаў выйграў трэцi этап Кубка свету па стральбе з вiнтоўкi на дыстанцыi 50 метраў са стану лежачы. Спаборнiцтвы праходзяць у Мюнхене.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння аматараў футбола чакае сапраўдная "страва для гурманаў" — фiнал Лiгi чэмпiёнаў, у якiм за званне наймацнейшай каманды Еўропы будуць зм |
|