Прадпрымальны падбухторшчык
Прадпрымальны падбухторшчык
Да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны колiшнi намеснiк старшынi грамадскага аб’яднання "Беларускi саюз прадпрымальнiкаў" спадар Самусевiч. Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, летась, у перыяд з чэрвеня па кастрычнiк, грамадзянiн Самусевiч настойлiва падбухторваў прадстаўнiка аднаго таварыства з абмежаванай адказнасцю падкупiць службовых асобаў Слуцкага райвыканкама, а таксама ААТ "Слуцкая макаронная фабрыка" i iншых устаноў i ведамстваў гэтага рэгiёна. Справа ў тым, што фiрма, чыйго прадстаўнiка спакушаў на хабарнiцтва спадар Самусевiч, мела намер не толькi набыць Слуцкую макаронную фабрыку, але i арганiзаваць вытворчасць пластыкавых вокнаў i адкрыць гандлёвы цэнтр. Каб паскорыць гэты працэс, тагачасны намеснiк старшынi саюза прадпрымальнiкаў, якi, дарэчы, афiцыйна прадстаўляў гэтае грамадскае аб’яднанне на Случчыне, прапанаваў "даць на лапу" патрэбным людзям. Агульная сума хабару, якую запрасiў спадар Самусевiч, склала 180 тысяч долараў. Менавiта падчас атрымання гэтых грошай падбухторшчыка i схапiлi за руку супрацоўнiкi мiлiцыi. Яму было прад’яўлена абвiнавачванне не толькi ў падбухторваннi да дачы хабару, але i ў спробе махлярства. Як высветлiлася, службовыя асобы райвыканкама i iншых устаноў у гэтай аферы не ўдзельнiчалi. Спадар Самусевiч вырашыў проста падмануць даверлiвага прадстаўнiка фiрмы i завалодаць буйной сумай "хабарных" грошай. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны колiшнi намеснiк старшынi грамадскага аб’яднання "Беларускi саюз прадпрымальнiкаў&qu |
|