Аперацыя "сертыфiкацыя"
Аперацыя "сертыфiкацыя"
Няўдалай аказалася спроба сталiчнага аферыста завалодаць 30 тысячамi долараў у даверлiвага бiзнэсмена. Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, прайдзiсвет нейкiм чынам даведаўся, што адной фiрме неабходна вырашыць праблемы з сертыфiкацыяй тэлефонных апаратаў. Аферыст амаль 2 тыднi пераконваў прадстаўнiка таварыства з дадатковай адказнасцю, што зрабiць гэта можна толькi карупцыйным шляхам. У прыватнасцi, ён прапаноўваў даць хабар у агульным памеры 30 тысяч долараў службовым асобам Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi, а таксама РУП "Белгiпрасувязь". Сам ён пагадзiўся быць пасрэднiкам у гэтай карупцыйнай справе. Хоць, пасля таго, як махляра затрымалi з грашыма, высветлiлася, што ён не меў магчымасцi i нават не збiраўся вырашаць "сертыфiкацыйныя праблемы" фiрмы, а проста хацеў такiм чынам разбагацець на 30 тысяч долараў. Суд прыгаварыў прайдзiсвета да 5 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няўдалай аказалася спроба сталiчнага аферыста завалодаць 30 тысячамi долараў у даверлiвага бiзнэсмена. |
|