Ці належыць даплата магiстрам педагагiчных навук?
Ці належыць даплата магiстрам педагагiчных навук?
З пытаннем наконт даплат магiстрам педагагiчных навук на "гарачую" лiнiю "Звязды" звярнулася настаўнiца адной са сталiчных школ. Па словах нашай чытачкi, яна ў 2007 годзе закончыла ў Беларускiм дзяржаўным педагагiчным унiверсiтэце iмя М. Танка магiстратуру, працавала i паралельна навучалася на вячэрнiм аддзяленнi. Але 10-працэнтную надбаўку, якую атрымлiваюць яе калегi са ступенню магiстра педагагiчных навук у iншых мiнскiх школах, яна чамусьцi не атрымлiвае. Як патлумачылi журналiсту "Звязды" ў ЦК Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi, iснуе пастанова Савета Мiнiстраў ад 12 чэрвеня 1997 года № 698, згодна з якой i сапраўды настаўнiкам са ступенню магiстра педагагiчных навук належыць 10-працэнтная надбаўка да тарыфнай стаўкi. Але прэтэндаваць на атрыманне надбаўкi могуць выпускнiкi педагагiчных спецыяльнасцяў толькi некалькiх беларускiх ВНУ, у тым лiку Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта, Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, БНТУ i Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта. Ёсць таксама яшчэ адна важная ўмова для атрымання надбаўкi: настаўнiк-магiстр педагагiчных навук павiнен працаваць па размеркаваннi. Гэта значыць, што такая фiнансавая падтрымка дзейнiчае толькi на працягу двух гадоў, пакуль настаўнiкi маюць статус маладых спецыялiстаў. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пытаннем наконт даплат магiстрам педагагiчных навук на "гарачую" лiнiю "Звязды" звярнулася настаўнiца адной са сталiчных школ. |
|