21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У водпуск — усёй сям’ёй

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У водпуск — усёй сям’ёй

Летась мне нехта казаў, што ў заканадаўстве ёсць такая агаворка: калi муж i жонка працуюць на адным прадпрыемстве, то працоўны водпуск iм павiнны даваць разам. Цi так гэта?

Святлана Ярмалюк, г. Брэст.

Парадак прадастаўлення працоўных водпускаў работнiкам рэгулюецца Працоўным кодэксам Рэспублiкi Беларусь.

У Кодэксе адсутнiчаюць нормы, якiя абавязваюць наймальнiка прадастаўляць працоўны водпуск адначасова мужу i жонцы, калi яны працуюць на адным прадпрыемстве. Тым не менш, Кодэкс усё ж утрымлiвае артыкулы, якiя абавязваюць наймальнiка прадаставiць водпуск мужу (жонцы) адначасова з водпускам другой палавiны, але гэта не залежыць ад таго, на адным прадпрыемстве яны працуюць цi ў розных месцах.

Так, згодна з артыкулам 166 Кодэкса, працуючай жонцы (мужу) ваеннаслужачага, па яе (яго) жаданні, працоўны водпуск прадастаўляецца адначасова з водпускам мужа (жонкi).

Артыкулам 168 Кодэкса прадугледжана, што пры складаннi графiка водпускаў на каляндарны год наймальнiк абавязаны запланаваць водпуск па жаданнi работнiка, жонка якога знаходзiцца ў водпуску па цяжарнасцi i родах, — у перыяд гэтага водпуску, а па жаданнi працуючай жонкi (мужа) ваеннаслужачага — адначасова з водпускам мужа (жонкi).

Тым не менш, наймальнiк, згодна з артыкулам 7 Кодэкса, мае права ўстанаўлiваць дадатковыя працоўныя i iншыя гарантыi для работнiкаў у параўнаннi з заканадаўствам аб працы. Калектыўным дагаворам, якi iснуе на прадпрыемстве, можа быць устаноўлена права работнiкаў — мужа i жонкi, якiя працуюць разам на гэтым прадпрыемстве, выкарыстоўваць водпуск адначасова. Паколькi калектыўны дагавор з’яўляецца лакальным нарматыўным прававым актам, то выкананне замацаваных у iм палажэнняў абавязковае для наймальнiка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась мне нехта казаў, што ў заканадаўстве ёсць такая агаворка: калi муж i жонка працуюць на адным прадпрыемстве, то працоўны водпуск iм павiнны дава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика