Перавагі ЦТ відавочныя
Перавагі ЦТ відавочныя
Рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Павел Беспальчук лiчыць немэтазгодным уводзiць папярэдняе прафесiйна-псiхалагiчнае субяседаванне пры адборы студэнтаў на медыцынскiя спецыяльнасцi. — На маю думку, нiякiмi тэстамi ацанiць здольнасцi маладога чалавека да медыцыны немагчыма, — патлумачыў сваю думку Павел Беспальчук. — Як, цiкава, можна ацанiць чалавечыя якасцi абiтурыента, яго гатоўнасць браць на сябе адказнасць за жыццё i здароўе iншага чалавека, яго неабыякавасць, адчувальнасць да чужога болю? На эмблеме нашага ўнiверсiтэта напiсана: "Майстэрствам i чалавекалюбствам, працай i ведамi". Менавiта такiмi якасцямi павiнен валодаць кожны наш выпускнiк. Спадзяюся, што ў пераважнай большасцi з iх ёсць вышэйназваныя якасцi. Я заўсёды казаў, што паступленне ў медунiверсiтэт не прыраўноўваецца аўтаматычна да атрымання дыплома. І ў нас ёсць у запасе яшчэ шэсць гадоў для зносiнаў з нашым студэнтам. Вядома, што ў медунiверсiтэтах навучаюцца самыя старанныя студэнты, але без апантанасцi стаць добрым урачом немагчыма. Хтосьцi з нашых студэнтаў не вытрымлiвае псiхалагiчных цi вучэбных нагрузак i пераводзiцца ў iншыя ВНУ, хтосьцi пакiдае вучобу па нейкiх iншых прычынах. Народная мудрасць сцвярджае, што ўсе прафесii — ад людзей i толькi тры — ад Бога: гэта — вучыць, судзiць i лячыць. Да нас шмат прыходзiць дзяцей медыкаў — яны ў найбольшай ступенi зарыентаваныя ў прафесiйным плане, i лепш за iншых ведаюць усе нюансы i цяжкасцi сваёй будучай прафесii. Варта адзначыць, што Беларускi дзяржаўны медыцынскi ўнiверсiтэт першым з беларускiх ВНУ адмовiўся ад правядзення уласных уступных экзаменаў i стаў праводзiць залiчэнне на першы курс па вынiках цэнтралiзаванага тэсцiравання. Журналiст "Звязды" пацiкавiўся ў рэктара, цi не пацярпеў ад гэтага якасны склад яго студэнтаў? — Менавiта дзякуючы цэнтралiзаванаму тэсцiраванню Беларускi дзяржаўны медыцынскi ўнiверсiтэт стаў даступны для абiтурыентаў з усiх рэгiёнаў Беларусi, а раней нашу студэнцкую аўдыторыю складалi пераважна мiнчане i жыхары Мiнскай вобласцi, — адказаў Павел Беспальчук. — Мы нават сутыкнулiся з праблемай забеспячэння студэнтаў месцамi ў iнтэрнатах. Больш за тое, да нас сталi паступаць маладыя людзi з тых гарадоў, дзе ёсць свае медыцынскiя ўнiверсiтэты. Мне вельмi iмпануе, што цэнтралiзаванае тэсцiраванне стварае для ўсiх роўныя ўмовы, калi ў адзiн дзень па ўсёй краiне абiтурыенты прыходзяць ва ўнiверсiтэцкiя аўдыторыi, дзе iм прапануюцца аднолькавыя заданнi. Таму i выпускнiк сталiчнай гiмназii, i выпускнiк сельскай школы знаходзяцца абсалютна ў аднолькавых умовах. Суб’ектыўны фактар зведзены да мiнiмуму. Наш унiверсiтэт калісьці першым стаў праводзiць усе экзамены ў пiсьмовай форме. Лагiчна, што мы першымi ўбачылi i ўсе перавагi цэнтралiзаванага тэсцiравання. Паверце, што студэнты нашых першых курсаў, якiх мы адбiралi па вынiках цэнтралiзаванага тэсціравання, гэта не проста элiта, а суперэлiта. I колькасць адлiчэнняў па прычыне непаспяховасцi ў нас цяпер зведзена да мiнiмуму. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Павел Беспальчук лiчыць немэтазгодным уводзiць папярэдняе прафесiйна-псiхалагiчнае субяседава |
|