Дапамога садовым дрэвам
Дапамога садовым дрэвам
"Чым зараз апрацаваць дрэўцы яблынь i груш ад шкоднiкаў i хвароб?" Наталля Шчур, Мсцiслаўскi раён. Як заўважае вядучы спецыялiст Навукова-даследчага iнстытута пладаводства Марыя МЯЛІК, пачынаць апрацоўваць садовыя дрэвы трэба ранняй вясной, да распускання пупышак. I каб не пакiнуць дрэвы сам-насам з хваробамi i шкоднiкамi цяпер, пасля цвiцення, супраць паршы, белай плямiстасцi, пладовай гнiлi трэба апрацаваць прэпаратамi Скор (2 мг на 10 л вады ), Вектра (3 мг на 10 л вады), Дэлан (5 мг на 10 л вады), Атэмi (15 г на 10 л вады). Супраць бактэрыяльнага раку можна апрацаваць прэпаратамi Пентафаг (10—15 мг на 10 л вады), Фундазол (20 г на 10 л вады). Супраць лiставёрткi i тлi апрацуйце прэпаратамi Каратэ (4 мл на 10 л вады), Шэрпа (1,6—3,2 мг на 10 л вады), Фастак (2 мл на 10 л вады). Праз два тыднi пасля цвiцення, калi на дрэвах вялiкая колькасць тлi, лiставёртак апрацуйце прэпаратам Iнта-вiр (1 таблетка на 10 л вады). Ад паражэння паршой i iншых хвароб апрацуйце яшчэ раз прэпаратамi Скор, Вектра, Атэмi, Дэлан у той самай прапорцыi, што апрацоўвалi дагэтуль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Чым зараз апрацаваць дрэўцы яблынь i груш ад шкоднiкаў i хвароб?" Наталля Шчур, Мсцiслаўскi раён. |
|