21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шкоднiкi i хваробы агародных культур

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шкоднiкi i хваробы агародных культур

Як жа змагацца з хваробамi i шкоднiкамi ў агародзе? Не спяшайцеся адразу апрацоўваць раслiны хiмiкатамi, iх выкарыстайце тады, калi iншыя меры не дапамагаюць. Для пачатку правядзiце комплекс прасцейшых агратэхнiчных мерапрыемстваў па ахове раслiн. Па-першае, падбярыце ўстойлiвыя да хвароб i шкоднiкаў гатункi, захоўвайце аптымальныя тэрмiны сяўбы i пасадкi, не забывайцеся пра чаргаванне культур, своечасова знiшчайце пустазелле — усё гэта садзейнiчае папярэджанню небяспечных хвароб. Многiя агародныя культуры менш пашкоджваюцца шкоднiкамi пры раннiх тэрмiнах сяўбы. Захоўвайце правiлы суседства. Напрыклад, спачатку фiтафтора з’яўляецца на бульбе, а потым перакiдваецца на памiдоры. Каб прадухiлiць распаўсюджванне захворвання, не высаджвайце памiдоры побач з бульбай.

Загадзя паклапацiцеся пра насенне. Яго для прафiлактыкi перад сяўбой можна прагрэць на сонцы, каля печкi, прадэзiнфiкаваць у растворы марганцоўкi, перакiсу вадарода, можна замачыць у соку алоэ. Грыбковыя хваробы больш за ўсё распаўсюджваюцца на кiслых глебах, таму iх трэба папярэдне правапнаваць.

Напрыклад, супраць крыжакветных блошак, якiя паражаюць усходы капусты, радыскi, рэдзькi, капусныя сеянцы ранiцай трэба апыляць драўнiнным попелам, тытунёвым пылам, рабiць асвяжальныя палiвы ў поўдзень.

Супраць капуснай тлi (дарослыя асобiны i iх лiчынкi высмоктваюць сок з лiсця капусты, выклiкаюць iх скручванне) прымяняюць адвар лiсця, кветак i бутонаў дурману звычайнага.

Капусная муха адкладвае яйкi побач са сцяблом капусты, выклiкае яго загнiванне, пашкоджвае каранi. Каб прыцягнуць на капусту прыродных ворагаў гэтага шкоднiка, высадзiце побач моркву i кроп.

Капусная кiла — адна з самых распаўсюджаных хвароб капусты. Прымяненне арганiчных i мiнеральных угнаенняў, вапнаванне, раннiя тэрмiны пасадкi знiжаюць ступень захворвання. Раслiны сям’i капусных рэкамендуецца высаджваць у заражаную глебу не раней чым праз 4—5 гадоў.

Бурачная тля пашкоджвае буракi, шпiнат, фасолю, рэвень, баклажан. Правiльная апрацоўка глебы, ранняя сяўба, павышаны ўзровень фосфарна-калiйнага сiлкавання на фоне ўмеранага азотнага — вось некаторыя меры барацьбы з ёй.

Пры паражэннi сцёблавай нематодай цыбулi, вельмi дробным чарвяком i небяспечным шкоднiкам, у раслiны вяне i падсыхае лiсце. Пры заражэннi нематодай цыбулю i часнок неадкладна выкопваюць i спальваюць. На такiм участку гэтыя раслiны можна вырошчваць не раней чым праз 4—5 гадоў.

Ілжывая мучнiстая раса, шыйкавая гнiль, зялёная плесня — хваробы, якiя паражаюць цыбулю. Для аздараўлення пасадачнага матэрыялу яго папярэдне праграваюць. Цыбулю апырскваюць 1-працэнтнай бардоскай вадкасцю.

Лiчынкi цыбульнай мухi пранiкаюць у цыбулiну раслiны. Меры барацьбы: глебу ўздоўж радкоў цыбулi пасыпаюць тытунёвым пылам з вапнай, побач высаджваюць моркву, фiтанцыды якой адпужваюць цыбульную муху.

(Працяг тэмы чытайце ў наступным выпуску.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як жа змагацца з хваробамi i шкоднiкамi ў агародзе? Не спяшайцеся адразу апрацоўваць раслiны хiмiкатамi, iх выкарыстайце тады, калi iншыя меры не дапа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика