Прыязджайце паглядзець батлейку!
Прыязджайце паглядзець батлейку!
"МТС — аграгарадкам" Шмат дзiўных месцаў у Глыбоцкiм раёне Вiцебскай вобласцi. Шмат чаго цiкавага для турыстаў. Вы там яшчэ не былi? Няўжо? Абавязкова прыязджайце туды з сябрамi, з дзецьмi! А вядучы аператар сотавых паслуг у нашай краiне — кампанiя МТС — гарантуе вам падчас гэтага захапляльнага падарожжа мабiльную сувязь. Упэўнены, што вам захочацца падзялiцца ўражаннямi ад вiзiту ў вёску Ўдзела Глыбоцкага раёна, што за 13 кiламетраў ад райцэнтра. Тут вы абавязкова наведаеце касцёл Бязгрэшнага зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыi. Гэты прыгожы мураваны касцёл быў закладзены ў 1766 годзе. Будаўнiцтва кляштарнага корпуса завяршылася ў 1805 годзе, будынак перажыў пажар... У 1837-м ён быў iстотна перабудаваны ў стылi позняга класiцызму. Цяпер — касцёлам кляштара францысканцаў. Будынак вельмi прыгожы. Прыемна гуляць вакол яго — тэрыторыю ўпрыгожваюць скульптуры, кветкi. А дзяцей, на мой погляд, найбольш уразiць батлейка. Уявiце сабе наступнае. У прыглушаным святле, пад духоўную музыку i аповед на бiблейскую тэму фiгуркi батлейкi пачынаюць рухацца. Фiгурак вялiкая колькасць. Можна гадзiнамi назiраць за гэтым звычайным цудам, што з любоўю зрабiлi манахi. Вёска Ўдзела — адзiн з духоўных цэнтраў каталiцкага жыцця нашай любай краiны — правамерна стала адным з месцаў правядзення мiжнароднага фестывалю хрысцiянскiх дакументальных фiльмаў. Фестываль адкрыты для прадстаўнiкоў усiх хрысцiянскiх канфесiй, праводзiцца напрыканцы чэрвеня, i на ўсе яго мерапрыемствы можна трапiць без бiлета. Людзi ў вёсцы жывуць добрыя, прыветныя. Кожны з больш чым 400 жыхароў заўсёды рады гасцям. Мясцовы клуб лiчыцца адным з узорных у вобласцi. Тут i за парадкам уважлiва сочаць, i цiкавыя акцыi праводзяць. Так што ваш вольны час вы праведзяце з прыемнасцю. Наша рубрыка "МТС — аграгарадкам" яшчэ завiтае ў Глыбоцкi раён. Менавiта тут знаходзiцца вядомая далёка за межамi Беларусi вёска Мосар. І яна, безумоўна, заслугоўвае асобнага артыкула. Не так даўно сетцы МТС на Вiцебшчыне споўнiлася 5 гадоў, з чым шчыра вiншую не толькi ўсiх землякоў, але i Вiцебскi фiлiял кампанii на чале з яго дырэктарам Уладзiславам Андрэйчанкам. Жадаю эмтээсаўцам плённа працягваць дзейнасць па "мабiлiзацыi" Прыдзвiнскага краю. Да новых падарожжаў разам з МТС! Вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI, Глыбоцкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шмат дзiўных месцаў у Глыбоцкiм раёне Вiцебскай вобласцi. Шмат чаго цiкавага для турыстаў. Вы там яшчэ не былi? Няўжо? Абавязкова прыязджайце туды з с |
|