Правераны вопыт
Правераны вопыт
На мiнулым тыднi ў некаторых мясцiнах мароз "прыхапiў" садавiну i агароднiну. Вядома, можна звярнуцца да вернага лекара — прэпарата эпiн, якi дапамагае пры пахаладаннях i ў час засухi. Эпiн стымулюе ўтварэнне завязi ў пладовых культур, прадухiляе яе ападанне. Але, можа, не заўсёды пад рукой ёсць гэты прэпарат i ў дастатковай колькасцi. Успомнiце параду нашых продкаў на час замаразкаў: добра нагрэць вядро вады (да 80—90 градусаў) насыпаць 3—4 поўныя жменi цыбульнага шалупiння. Атрыманы адвар астудзiць, працадзiць i апырснуць iм пацярпелыя раслiны. Вынiк павiнен быць не горшы, чым пасля апрацоўкi прэпаратам эпiн. Павысяць ураджай Такiя вострапахучыя раслiны, як iсоп лекавы, катоўнiк лiмонны, мелiса лiмонная, шалфей мускатны, агурочная трава, змеегалоўнiк малдаўскi i некаторыя iншыя, прыцягваюць у сад насякомых-апыляльнiкаў — пчол i чмялёў. Вядома, што не застануцца без увагi i агародныя культуры, якiя растуць побач: агуркi, кабачкi i iншыя раслiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi ў некаторых мясцiнах мароз "прыхапiў" садавiну i агароднiну. Вядома, можна звярнуцца да вернага лекара — прэпарата эпiн, як
|
|