КДК Беларусі i Падлiковая палата РФ на сумеснай калегii падвядуць вынiкi выканання саюзных праграм
КДК Беларусі i Падлiковая палата РФ на сумеснай калегii падвядуць вынiкi выканання саюзных праграм
Аб вынiках работы Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi ў студзенi—красавiку 2008 года далажыў Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку старшыня КДК Зянон Ломаць. За 4 месяцы КДК правёў 3,4 тыс. праверак (на 15 працэнтаў менш, чым у студзенi—красавiку 2007 года). Зянон Ломаць далажыў аб вынiках праверкi выканання прадпрыемствамi краiны праграм iмпар- тазамяшчэння. Яны сведчаць аб недастатковай рабоце, у прыватнасцi, Мiнпрама па выкарыстаннi ў аўтамабiлебудаваннi айчынных антыблакiровачных сiстэм (АБС) узамен iмпартных. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў зрабiць больш жорсткiм спагнанне з вiнаватых за такiя парушэннi. Зянон Ломаць праiнфармаваў аб выкананнi патрабаванняў Прэзiдэнта па кантролi за выкарыстаннем нафтапрадуктаў. У гэтым годзе па фактах устаноўленых парушэнняў адносна суб’ектаў гаспадарання i фiзiчных асобаў узбуджана 50 крымiнальных спраў, у тым лiку 37 — Камiтэтам дзяржкантролю. Камiтэт з улiкам патрабаванняў прэзiдэнта мае намер перабудаваць сваю работу i сумесна з iншымi органамi i дзяржструктурамi не толькi займацца выяўленнем фактаў парушэнняў, але i прымаць адпаведныя меры рэагавання. "Выяўлены парушэннi — разбярыцеся i давядзiце справу да канца, дабiцеся iх устаранення", — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы даручыў правесцi праверку расходавання бюджэтных сродкаў, што накiроўваюцца на будаўнiцтва, рэканструкцыю i набыццё матэрыяльна-тэхнiчных каштоўнасцяў у пракуратуры i судах. З Прэзiдэнтам узгоднена правядзенне сумеснай калегii КДК i Падлiковай палаты Расii 11 лiпеня, на якой будуць падведзены вынiкi рэалiзацыi 4 саюзных праграм. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб вынiках работы Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi ў студзенi—красавiку 2008 года далажыў Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку старшыня КДК
|
|