21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кампенсацыям патрэбна пацвярджэнне

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кампенсацыям патрэбна пацвярджэнне

Твае правы

 

Як сцвярджае статыстыка, на работах са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі у Беларусi занята прынамсi 640 тысяч чалавек, i, у прыватнасцi, гаворка iдзе аб значнай частцы работнiкаў прамысловасцi, сельскай гаспадаркi, транспарту, сувязi, аховы здароўя. Пры гэтым не сакрэт: наша заканадаўства прадстаўляе "за рызыку" шэраг дадатковых гарантый. Умоў для iх атрымання некалькi — спецыфiка вытворчасцi, уключэнне тых цi iншых прафесiй у вызначаныя ўрадам пералiкi, агульны i спецыяльны стаж. Разам з тым гэтага недастаткова — плюс да ўсяго "шкоднасць" павiнна пацвярджацца атэстацыяй працоўных месцаў. Якiмi могуць быць вынiкi "тэстаў", што яны значаць, хто i з якой перыядычнасцю павiнен праводзiць ацэнку ўмоў працы — разабрацца з усiм гэтым мы паспрабуем з дапамогай начальнiка ўпраўлення аховы i дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Леанiда Граковiча.

Класы небяспекi

На ацэнку ўмоў на працоўных месцах уплываюць адразу некалькi акалiчнасцяў — узровень шуму, пылу, загазаванасцi, вiбрацыi, напружанасцi самой работы. I ў залежнасцi ад гэтага падчас атэстацыi адбываецца падзел на пэўныя класы. Да 1 класа адносяцца аптымальныя, да 2 класа — дапушчальныя, 3 класа — шкодныя, 4 класа — небяспечныя ўмовы, занятасць у якiх стварае пагрозу жыццю i здароўю, мае высокую рызыку атрымання вострых прафесiйных захворванняў.

— У сваю чаргу шкодныя ўмовы таксама дзеляцца на некалькi ступеняў, — кажа Леанiд Граковiч. — Так, да класа 3.1 адносяцца ўмовы, пры якiх ёсць верагоднасць функцыянальных змяненняў у арганiзме, якiя, як правiла, знiкаюць пры спыненнi кантакта са шкоднымi вытворчымi фактарамi. Пад класам 3.2 маюцца на ўвазе ўмовы, пры якiх павялiчваецца агульная колькасць захворванняў i з’яўляюцца першыя прыкметы лёгкiх прафесiйных хваробаў. Клас 3.3 — гэта патэнцыяльная рызыка развiцця лёгкiх i сярэднiх, а клас 3.4 — ужо цяжкiх прафесiйных захворванняў.

Ад пенсiй да даплат

Падрабязная "раскладка" на класы i ступенi невыпадковая. Справа ў тым, што якраз яны i вызначаюць правы на кампенсацыi за занятасць у шкодных цi небяспечных умовах. Па 1 i 2 класу такiя кампенсацыi не прадугледжаныя. I зусiм iншыя выпадкi — клас 3 i 4.

Скажам, атэстацыя на 3 цi 4 клас дае права на пэўныя скарачэннi працоўнага часу. З вызначэннем класа 3.2 i вышэй пацвярджаецца магчымасць выхаду на датэрмiновую пенсiю па Спiсе № 2, з вызначэннем класа 3.3 i вышэй — магчымасць выхаду на датэрмiновую пенсiю па Спiсе № 1..

Далей. "Прызначэнне" падчас атэстацыi класа 3.1 дае права на 4 днi, класа 3.2 — на 7, класа 3.3 — на 14, класа 3.4 — на 21, класа 4 — на 28 каляндарных дзён дадатковага водпуску. I нарэшце. Пры класе 3.1 прызначаецца даплата ў памеры 0,10 працэнта, класе 3.2 — у 0,14 працэнта, класе 3.3 — 0,20 працэнта, класе 3.4 — 0,25 працэнта, а класе 4 — 0,31 працэнта ад тарыфнай стаўкi I разраду за кожную гадзiну занятасцi ў шкодных умовах. Аднак тут жа варта зрабiць адну iстотную заўвагу: работнiкам, якiм ужо была вызначана павышаная аплата "за шкоднасць", даплата па вынiках атэстацыi не робiцца.

I яшчэ. Як падкрэслiвае Леанiд Граковiч, кампенсацыi па класах 3 i 4 прадстаўляюцца толькi тады, калi чалавек заняты ў шкодных цi небяспечных умовах не менш за 80 працэнтаў свайго працоўнага часу. Адпаведна, занятасць на тую ж палову стаўкi дадатковых гарантый ужо не дае.

Нязгодны? Магчымы паўтор

Ацэнку напружанасцi працы можа праводзiць i сам наймальнiк, тады як замеры тых цi iншых вытворчых фактараў i вызначэнне ступенi "шкоднасцi" павiнны рабiць толькi лабараторыi з акрэдытацыяй Дзяржстандарту. Пры гэтым з вынiкамi атэстацыi павiнны пазнаёмiцца самi работнiкi — як кажуць, пад асабiсты роспiс. Аднак як быць у сiтуацыi, калi работнiк з канчатковым рашэннем не згодны?

— У такiм выпадку наймальнiк павiнен растлумачыць, што атэстацыя праведзена згодна з заканадаўствам i яе вынiкi адпавядаюць рэчаiснасцi, — адзначае Леанiд Граковiч. — Аднак калi ж справа ўсё ж дойдзе да канфлiкту, то тут можа быць прызначана паўторная атэстацыя.

Апошнi тэрмiн — Новы год

Увогуле ацэнка працоўных месцаў павiнна рабiцца аднойчы на працягу 5 гадоў. Разам з тым нельга не заўважыць: калi яшчэ летась вынiкi атэстацыi бралiся пад увагу толькi пры прызначэннi датэрмiновых пенсiй i даплат, то цяпер — i пры прызначэннi дадатковых дзён водпуску i скарочанага працоўнага часу. Адпаведна, для вызначэння варыянтаў прадстаўлення апошнiх гарантый арганiзацыям, дзе ёсць шкодныя ўмовы, трэба правесцi новыя "тэсты". I да таго ж ужо да 1 студзеня наступнага года. Пры гэтым, заўважае Леанiд Граковiч, каб зменшыць выдаткi наймальнiкаў, тут дазваляецца выкарыстоўваць аформленыя паводле заканадаўства замеры фактараў вытворчага асяродку, што былi зроблены ў 2004—2007 гадах.

Да таго ж прадугледжаны пэўны пераходны перыяд для работнiкаў. Калi падчас сёлетняй атэстацыi шкодныя i небяспечныя ўмовы не пацвердзяцца або калi адбудзецца змяншэнне ранейшых кампенсацый, то яны будуць прадастаўляцца да заканчэння тэрмiну дзеяння атэстацыi папярэдняй. Праўда, кампенсацыi ўсё ж знiкнуць, калi высветлiцца, што ўмовы на працоўным месцы палепшылiся i адпавядаюць гiгiенiчным нарматывам у вынiку замены або мадэрнiзацыi абсталявання, замены сыравiны i матэрыялаў, змянення тэхналогiй i сродкаў калектыўнай абароны.

Мiж тым, што будзе ў выпадку, калi да канца гэтага года новая атэстацыя проста не пройдзе?

— Да гэтага даводзiць нельга, — зазначае Леанiд Граковiч. — Бо нагадаю, што несвоечасовае правядзенне атэстацыi — гэта парушэнне заканадаўства. I ў такiм выпадку наймальнiк будзе несцi адказнасць.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сцвярджае статыстыка, на работах са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі у Беларусi занята прынамсi 640 тысяч чалавек, i, у прыватнасцi, гаворка iдзе а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика