Генеральскi ўрок ветлiвасцi
Генеральскi ўрок ветлiвасцi
Канферэнц-зала Старшыня Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта звольнiў з пасады падначаленых, якiя для праходжання пашпартнага кантролю прымусiлi 92-гадовага лiтоўца вылезцi з машыны. Мiнаюць тыя часы, калi на гранiцы нават "хмары хадзiлi хмура". Кiраўнiцтва беларускiх памежнiкаў сёння патрабуе ад сваiх падначаленых не толькi пiльнасцi падчас выканання службовых абавязкаў, але i ветлiвасцi. Як адзначыў старшыня Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта (ДПК) краiны Iгар Рачкоўскi, з хамствам у шэрагах вартавых мяжы вядзецца бескампрамiсная барацьба. "Я сам звольнiў кантралёраў, якiя прымусiлi 92-гадовага грамадзянiна Лiтвы для ажыццяўлення працэдуры праверкi дакумента вылезцi з машыны i падыходзiць да адмысловага акенца", — паведамiў генерал. Старшыня ДПК падкрэслiў, што немагчыма рэгламентаваць усе паводзiны памежнiкаў адпаведнымi iнструкцыямi, шмат залежыць ад iх культуры. А яшчэ ў многiх беларускiх пагранiчнiкаў жыве савецкi стэрэатып суровага вартавога мяжы. Хоць генерал Рачкоўскi пастаянна нагадвае падначаленым, што яны павiнны ўсмiхацца ўсiм, хто перасякае нашу гранiцу праз пункты пропуску. Увогуле, паводле слоў галоўнага беларускага памежнiка, апошнiм часам шмат зроблена для таго, каб праезд праз нашу гранiцу для законапаслухмяных грамадзян быў хуткiм i камфортным. У палове мiжнародных пунктаў пропуску дзейнiчае прынцып "аднаго прыпынку". Сутнасць яго ў тым, што людзi не спыняюцца па некалькi разоў, каб прайсцi ўсю працэдуру кантролю. Пагранiчнiкi самi падыходзяць да чалавека, якi перасякае мяжу i правяраюць дакументы. Такiм чынам айчынныя памежнiкi iстотна палегчылi жыццё мiльёнам людзей. А неўзабаве чакаецца яшчэ адзiн прыемны сюрпрыз. Як паведамiў Iгар Рачкоўскi, ужо ў гэтым годзе памежнiкi плануюць адмовiцца ад практыкi "штампавання" ў пашпартах беларускiх грамадзян адзнакi аб выездзе за мяжу. Для людзей, якiя часта бываюць за гранiцай, гэта дасць магчымасць iстотна зэканомiць старонкi пашпарта i падоўжыць тэрмiн яго дзеяння. Сёлета завяршылася таксама рэформа пагранiчных зонаў. Раней iх радыус у некаторых памежных рэгiёнах дасягаў 50 кiламетраў i ахоплiваў шмат турыстычных мясцiнаў. Трапiць туды нi беларусу, нi тым больш iншаземцу было амаль немагчыма. Цяпер тэрыторыя пагранзонаў звычайна абмяжоўваецца "рамкамi" аднаго сельскага савета. У хуткiм часе будзе спрошчана i працэдура атрымання дазволу на ўезд у такiя "рэжымныя месцы". Плануецца ўкаранiць гэтак званы "заяўны прынцып", калi дастаткова будзе толькi паведамiць у адмысловыя органы аб сваiх планах завiтаць у пагранзону. У вынiку гэтай рэформы шэраговыя беларусы i госцi нашай краiны атрымаюць магчымасць бесперашкодна наведваць гiстарычныя аб’екты i маляўнiчыя мясцiны, куды раней доступ быў забаронены. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта звольнiў з пасады падначаленых, якiя для праходжання пашпартнага кантролю прымусiлi 92-гадовага лiтоўца выл
|
|