Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Землетрасенне ў Кітаi: звыш 51 тысячы ахвяраў Колькасць ахвяраў землетрасення ў Кiтаi, якое адбылося 12 мая, склала 51 151 чалавек. Звыш 29 тысяч лiчацца знiклымi без вестак. Колькасць параненых у вынiку стыхiйнага бедства дасягнула 288 431 чалавек. Выратавальнiкi працягваюць выцягваць з-пад завалаў жывых людзей. 21 мая стала вядома аб выратаваннi жанчыны, якая правяла 9 дзён у заваленым тунэлi ў горадзе Шыфан. Землетрасенне магнiтудай 7,8 стала наймацнейшым на тэрыторыi Кiтая за апошнiя 30 гадоў. Некалькiм гарадам правiнцыi Сычуань пагражае затапленне з-за сур’ёзных пашкоджанняў, нанесеных дамбам, або з-за завалаў, якiя ўтварылiся ў рэках. Пекiн вылучыў на аднаўленне пацярпелых ад землятрасення рэгiёнаў краiны звыш 13 мiльярдаў долараў. Украiна памяняе Расiю на НАТА Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка абвясцiў, што ў 2017 годзе Чарнаморскi флот Расii назаўсёды пакiне Крым. Два месяцы адведзена Юлii Цiмашэнцы для таго, каб прадставiць у Вярхоўную Раду законапраект аб спыненнi дзеяння мiжнародных дамоваў аб часовым знаходжаннi на тэрыторыi Ўкраiны расiйскага ЧФ. І столькi ж — каб распачаць меры "па комплекснай ацэнцы наступстваў часовага знаходжання гэтага флота" ў Крыме. Паводле меркаванняў украiнскiх экспертаў, гэта значыць, што Кiеў выстаўляе Маскве экалагiчныя i iншыя прэтэнзii ў грашовай форме i рахунак можа быць немалым. Украiнскiм палiтыкам абмежавалi ўезд у Расiю У адказ на рашэнне ўладаў Украiны, якiя забаранiлi ўезд на тэрыторыю краiны мэру Масквы Юрыю Лужкову, МЗС РФ увяло абмежаваннi на ўезд у Расiю для ўкраiнскiх палiтыкаў. Абмежаваннi закрануць тых украiнскiх палiтыкаў, якiя сваiмi дзеяннямi i выказваннямi "наносяць шкоду" Расii. Да такiх, па ўсёй бачнасцi, было прылiчана выказванне першага намеснiка мiнiстра юстыцыi Ўкраiны Яўгена Карнейчука, якi прапанаваў разгледзець пытанне аб аб’яўленнi расiйскага прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiра Пуцiна персонай нон-грата ва Украiне. МЗС РФ забаранiла Карнейчуку ўезд на тэрыторыю Расii. Улады Украiны забаранiлi мэру Масквы ўезд на сваю тэрыторыю ў адказ на заяву аб тым, што Севастопаль варта перадаць Расii. Гол у паўтара мiльёна еўра Iрландская букмекерская кантора Раddу Роwеr верне прайграныя стаўкi на фiнал Лiгi чэмпiёнаў. Агульная сума сродкаў, якiя будуць вернутыя — паўтара мiльёна еўра. Раней букмекер абяцаў, што iгракам вернуць грошы, калi ў фiнале хоць бы адзiн гол заб’е Крышцiяну Раналду. Партугалец забiў ужо на 26-й хвiлiне сустрэчы. У вынiку Раddу Роwеr верне прайграныя стаўкi на зыход матча, вынiковы лiк, вынiкi першага i другога таймаў, а таксама стаўкi на тое, якая з каманд заб’е першы i апошнi галы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць ахвяраў землетрасення ў Кiтаi, якое адбылося 12 мая, склала 51 151 чалавек. Звыш 29 тысяч лiчацца знiклымi без вестак.
|
|