21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На ўвесь раён — адна вялiкая сельская гаспадарка

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На ўвесь раён — адна вялiкая сельская гаспадарка

Эксклюзіўнае рашэнне

 

Усе сельскiя гаспадаркi Краснапольскага раёна практычна аб’яднаныя ў адну. Заканчваецца рэарганiзацыя, i блiжэйшым часам тут будзе працаваць адно сельскагаспадарчае дзяржаўнае прадпрыемства — СВК "Краснапольскi". 

Iдэя зрабiць адну гаспадарку на ўвесь раён нарадзiлася, паводле слоў старшынi Краснапольскага райвыканкама Аляксандра Вятошкiна, яшчэ пры зацвярджэннi яго на пасаду. Калi кiраўнiк дзяржавы даведаўся, што ў раёне на 7 гаспадарак толькi 12,5 тысячы гектараў раллi, то выказаў сваё меркаванне: зрабiць усё гэта адным калгасам пад назвай "Краснапольскi".

— Вядома, што Краснапольшчына моцна пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы, — зазначыў Аляксандр Вятошкiн. — I практычна цэлае пакаленне людзей вырасла на льготах ды падачках i развучылася працаваць. Але iдзе адраджэнне вёскi, выдаткоўваюцца вялiкiя грошы, i людзi разумеюць, што трэба працаваць. Раней бюджэт дапамагаў плацiць заробак i вяскоўцам, а цяпер усе зразумелi, што яго трэба не проста атрымаць, а зарабiць.

Узначальвае аб’яднаную гаспадарку Васiль Бардонаў, якi да гэтага старшынстваваў у адным з сельскагаспадарчых кааператываў. Краснапольскi раён — не самы вялiкi па тэрыторыi, яго можна аб’ехаць увесь гадзiны за тры, таму вялiкiх складанасцяў у гэтым сэнсе не прадбачыцца. На прадпрыемстве стварылi пяць вытворчых участкаў — яны з’яўляюцца пераемнiкамi гаспадарак, якiя iснавалi раней.

Паводле планаў, сёлета раён павiнен атрымаць амаль напалову болей сельскагаспадарчай прадукцыi ў параўнаннi з леташнiм узроўнем. Улада лiчыць, што гэта цалкам рэальна, бо пасеяна дадатковая тысяча гектараў яравых збожжавых i столькi ж — кукурузы на зерне.

— Тут шмат кiнутай зямлi не таму, што Чарнобылем накрыла, а таму, што ў пэўны час яе не было чым i каму апрацоўваць, — гаворыць старшыня райвыканкама. — Землi тут добрыя. Мы разлiчваем, што да канца года ў нас будзе раллi ўжо 15 тысяч гектараў. Нам ёсць што араць! Трэба забiць пустазелле, а на зямлi, якая адпачыла, вынiк будзе, я ўпэўнены.

Сёння ёсць змены да лепшага ў сельскай гаспадарцы раёна: iнвестыцыi даюць магчымасць зрабiць рамонт i рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў, вяскоўцы атрымалi шмат новай айчыннай тэхнiкi ў лiзiнг. Новая задача — павiнны запрацаваць сучасныя тэхналогii.

Да вытворчых планаў трэба дадаць паляпшэнне ўмоў працы i жыцця сельскiх працаўнiкоў. Цяпер у аб’яднанай гаспадарцы "Краснапольскi" будуецца аграгарадок Пачапы, якi будзе чацвёртым у раёне.

Iлона Iванова.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе сельскiя гаспадаркi Краснапольскага раёна практычна аб’яднаныя ў адну. Заканчваецца рэарганiзацыя, i блiжэйшым часам тут будзе працаваць адно сель
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика