"Проста крэдыт" без паручыцеляў
"Проста крэдыт" без паручыцеляў
Насельнiцтва, як сведчаць вынiкi першага квартала гэтага года, ахвотна крэдытуецца ў "Прiорбанку": за тры месяцы крэдыты фiзiчным асобам узраслi на 5 працэнтаў i дасягнулi на пачатак красавiка 716 мiльярдаў рублёў. Паводле звестак аддзела грамадскiх сувязяў банка, "Прiорбанк" ААТ за першы квартал атрымаў прыбытак у памеры 25 млрд рублёў, што на 30 працэнтаў вышэй за аналагiчны леташнi перыяд. Рэнтабельнасць капiталу банка склала 25,6 працэнта, рэнтабельнасць актываў — 2,3 працэнта. Уласны капiтал банка на пачатак красавiка дасягнуў 398 млрд рублёў, альбо ў эквiваленце 185 мiльёнаў долараў, статутны фонд сфармiраваны ў памеры 102,8 млрд рублёў. Крэдытны партфель сфармiраваны банкам у памеры 2839 млрд рублёў i павялiчыўся з пачатку года на 4 працэнты. Доля крэдытаў у актывах склала 62 працэнты. Што ж датычыцца праблемнай запазычанасцi ў крэдытным партфелi банка, то яна з пачатку года амаль не змянiлася — яе доля ўсяго 0,8 працэнта. Як адзначаюць у "Прiорбанку", вялiкiм попытам у людзей карыстаюцца крэдытныя карткi банка: аб’ём запазычанасцi па iх на 1 красавiка дасягнуў 417 млрд рублёў i вырас сёлета на 6,5 працэнта. Мiж iншым, банк актыўна крэдытуе насельнiцтва на будаўнiцтва i куплю жылля. У гэтым годзе банкам запушчаны новы крэдытны прадукт "Проста крэдыт", якi дазваляе атрымаць крэдыт на любыя мэты наяўнымi грашыма без паручыцеляў. Рэсурсная база банка на 1 красавiка склала 3180 млрд рублёў (1483 млн долараў) i вырасла з пачатку года на 6 працэнтаў. Сродкi юрыдычных асобаў у рэсурснай базе складаюць 44 працэнты, уклады насельнiцтва — 20 працэнтаў, мiжбанкаўскiя рэсурсы — 36 працэнтаў. Асноўны аб’ём апошнiх фармiруюць рэсурсы, прыцягнутыя ад замежных банкаў для фiнансавання крэдытных праектаў буйных фiнансавых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў малога i сярэдняга бiзнэсу, крэдытавання насельнiцтва. Уклады насельнiцтва ў "Прiорбанку" за першы квартал выраслi на 15 працэнтаў. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насельнiцтва, як сведчаць вынiкi першага квартала гэтага года, ахвотна крэдытуецца ў "Прiорбанку": за тры месяцы крэдыты фiзiчным асобам узр |
|