Мілiцыянеры выратавалi дзяўчынку
Мілiцыянеры выратавалi дзяўчынку
Два супрацоўнiкi мiлiцыi ў Сенненскiм раёне выратавалi жыццё 13-гадовай дзяўчынкi, прадухiлiлi выбух газавага балона, дапамаглi патушыць пажар жылога дома. Як расказалi "Звяздзе" ў прэс-цэнтры УУС Вiцебскага аблвыканкама, было гэта каля 12 гадзiн дня. Мiлiцыянеры Канстанцiн Губарэвiч, старшына мiлiцыi i Андрэй Булыня, мiлiцыянер-вадзiцель ехалi на машыне i ўбачылi, што гарыць адзiн з дамоў па вулiцы Кастрычнiцкай. Яны накiравалiся ў той бок. Выйшлi з машыны. Вёдрамi з калодзежа насiлi ваду. Да iх падбег 12-гадовы хлопчык i сказаў, што ў доме знаходзiцца яго 13-гадовая сястра Даша. Яна прыехала на канiкулы з Бешанковiцкай дапаможнай школы-iнтэрната, дзе вучыцца ў 7-м класе. Канстанцiн Губарэвiч выбiў шкло i трапiў унутр. Праз дым ён убачыў, што на ложку сядзiць дзяўчынка i плача. Ён узяў яе на рукi i перадаў калезе праз акно. Яшчэ мiлiцыянеры вынеслi з дома, якi гарэў, газавы балон, што мог у любы момант выбухнуць. І працягвалi тушыць пажар разам з iншымi людзьмi. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два супрацоўнiкi мiлiцыi ў Сенненскiм раёне выратавалi жыццё 13-гадовай дзяўчынкi, прадухiлiлi выбух газавага балона, дапамаглi патушыць пажар жылога
|
|