Чыгуначныя білеты — праз Інтэрнэт, з дастаўкай
Чыгуначныя білеты — праз Інтэрнэт, з дастаўкай
Магiлёўскае аддзяленне Беларускай чыгункi прапануе замовiць бiлеты на цягнiкi праз Iнтэрнэт. Пасажыры могуць забранiраваць бiлеты на ўнутрырэспублiканскiя i мiжнародныя цягнiкi. Для гэтага трэба знайсцi адпаведныя банэры на двух сайтах горада Магiлёва: www.сitу.mоgilеv.bу цi www.mусitу.bу, альбо на сайце Беларускай чыгункi www.rw.bу. Бранiраванне каштуе 1200 рублёў за кожнае замоўленае месца. Пасля гэтага можна самастойна выкупiць у касе бiлеты, а магiляўчанам могуць даставiць бiлеты на дом альбо на працу. Гэта будзе каштаваць пасажыру 12 580 рублёў, за ўсе бiлеты разам. Новы сэрвiс для жыхароў Магiлёўшчыны запрацаваў толькi днямi, цяпер пайшлi першыя заяўкi. У Магiлёўскiм аддзяленнi чыгункi ўпэўнены, што афармленне бiлетаў праз Iнтэрнэт будзе карыстацца папулярнасцю ў людзей, якiя маюць камп’ютары i эканомяць свой час, а сёння такiх вельмi шмат. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiлёўскае аддзяленне Беларускай чыгункi прапануе замовiць бiлеты на цягнiкi праз Iнтэрнэт.
|
|