Для актывізацыi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi i Туркменiстана патрэбен новы iмпульс
Для актывізацыi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi i Туркменiстана патрэбен новы iмпульс
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснiкам старшынi Кабiнета мiнiстраў Туркменiстана мiнiстрам замежных спраў Рашыдам Мерэдавым. "У нас добра развiваецца гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва. Але, нягледзячы на рост тавараабароту, патрэбен больш магутны iмпульс", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка перадаў запрашэнне прэзiдэнту Туркменiстана наведаць Беларусь. "Думаю, што мы знойдзем агульныя падыходы ў супрацоўнiцтве не толькi ў галiне машынабудавання, але i па iншых пытаннях", — падкрэслiў ён. Рашыд Мерэдаў у сваю чаргу пацвердзiў, што беларуска-туркменскiя адносiны развiваюцца дастаткова дынамiчна. Паводле яго слоў, апошнiм часам значна актывiзавалася двухбаковае супрацоўнiцтва па самых розных напрамках. Ён таксама дадаў, што пачалася рэалiзацыя дасягнутых раней у Ашхабадзе беларуска-туркменскiх дамоўленасцяў. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснiкам старшынi Кабiнета мiнiстраў Туркменiстана мiнiстрам замежных спраў Раш
|
|