Спачатку моцныя дажджы, а потым пахаладае
Спачатку моцныя дажджы, а потым пахаладае
У выхадныя на тэрыторыі Беларусi захаваецца пахмурнае i дажджлiвае надвор’е, — паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Такое надвор’е ў краiне вызначыць моцны паўднёвы цыклон, якi рухаецца зараз з поўначы Ўкраiны праз Гомельскую i Магiлёўскую вобласцi ў бок тэрыторыi Расii. Таму ў суботу паўсюдна чакаюцца дажджы, месцамi даволi моцныя дажджы з навальнiцамi i парывiстым ветрам. Тэмпература ўдзень 10—16 градусаў, па ўсходзе — да 20. У нядзелю дажджы будуць працягвацца, а ўначы месцамi па паўночным усходзе чакаюцца вельмi моцныя ападкi. Уначы — 6—12, удзень — 10—17 градусаў. У панядзелак невялiкiя дажджы толькi па ўсходзе краiны, а потым да нас завiтае больш халоднае паветра. Тэмпература ўначы 26 мая знiзiцца да 3—9 цяпла, удзень — 10—16 градусаў i толькi па захадзе краiны на некалькi градусаў вышэй. У аўторак i сераду ападкаў ужо не будзе, але ўначы будзе халаднавата — 3—8 градусаў. Тэмпература ўдзень 27 мая павысiцца да 14—20 цяпла, але ў сераду зноў адступiць да 10—18 градусаў. Сiноптыкi прагназуюць, што да пачатку лета сапраўды стабiльнага цёплага надвор’я ў нашай краiне яшчэ не будзе. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя на тэрыторыі Беларусi захаваецца пахмурнае i дажджлiвае надвор’е, — паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскаг
|
|