Садружнасць Незалежных Дзяржаў павінна стаць адной з сусветных зон магутнага эканамiчнага росту
Садружнасць Незалежных Дзяржаў павінна стаць адной з сусветных зон магутнага эканамiчнага росту
Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiкамi дэлегацый, якiя ўдзельнiчаюць у пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў дзяржаў — удзельнiц СНД. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што "нам не дабiцца сур’ёзных зрухаў, калi мы не будзем паслядоўна выконваць узятыя на сябе дамоўленасцi". Прэзiдэнт Беларусi лiчыць перспектыўнай прапрацоўку праекта транзiтнага калiдора "Заходнi Кiтай — Расiя — Еўропа". Гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва — стрыжань узаемадзеяння краiн СНД. Кiраўнiк беларускай дзяржавы падкрэслiў, што "ўжо даўно пара актывiзаваць сумесную работу ў транспартнай i транзiтнай галiнах. У гэтым годзе, якi аб’яўлены ў СНД годам транспарту, мы павiнны адчуць канкрэтныя вынiкi". Як лiчыць Аляксандр Лукашэнка, у блiжэйшым будучым трэба ўкаранiцца ў мясцовыя транспартна-лагiстычныя сiстэмы. Расiя адыгрывае асаблiвую ролю ў актывiзацыi дзейнасцi СНД i з’яўляецца натуральным лакаматывам iнтэграцыi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што менавiта з пазiцыi Расii, ад яе чалавечага, тэрытарыяльнага, рэсурснага i эканамiчнага патэнцыялу залежыць рэалiзацыя многiх задач i праектаў, накiраваных на далейшае ўмацаванне эканомiк нашых краiн, павышэнне ўзроўню жыцця нашых людзей. Напрыклад, пытанне, якое даўно "завiсла", — завяршэнне фармiравання поўнамаштабнай зоны свабоднага гандлю СНД. Гэта ключавы момант эканамiчнага развiцця: "мы павiнны вызначыць адзiныя падыходы ў такiх сферах, як транспарт, энергетыка, агульны рынак працоўных рэсурсаў, харчовая бяспека". Задача Савета кiраўнiкоў урадаў дзяржаў СНД — напоўнiць узаемадзеянне краiн канкрэтным зместам. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што "ад нас чакаюць актыўных дзеянняў у паглыбленнi супрацоўнiцтва, новых рацыянальных прапаноў па ажыццяўленні ўсiх напрацаваных iдэй". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, гэта ў поўнай меры адпавядае чаканням нашых народаў, якiя патрабуюць менавiта актывiзацыi дзеянняў, а не расчлянення або лiквiдацыi Садружнасцi. "Па сутнасцi, ад нашага ўмення чуць адзiн аднаго, знаходзiць шляхi вырашэння складаных пытанняў, ад гатоўнасцi ўвасабляць словы ў канкрэтныя справы залежыць, цi атрымае СНД "другое дыханне", рэальны дадатковы iмпульс для далейшага развiцця руху", — лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, "сёння, калi мы знаходзiмся на пiку працэсу рэфармавання СНД, важна даць першыя аб’ектыўныя, недзе, магчыма, крытычныя, ацэнкi сумесна праведзенай рабоце". Нас аб’ядноўваюць не толькi адзiнае мiнулае, але i новыя сумесныя праграмы, якiя паспяхова рэалiзуюцца, адзначыў Прэзiдэнт Беларусi. Паводле яго слоў, гiсторыя пацвярджае — разам мы заўсёды дабiвалiся больш важкiх, адчувальных вынiкаў. "Негатыўныя тэндэнцыi, якiя намецiлiся як у свеце, так i на прасторы нашай Садружнасцi, пацвярджаюць, што рашучыя крокi насустрач адзiн аднаму нам трэба было зрабiць яшчэ ўчора", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Што датычыцца пазiцыi Беларусi, то яна была i застаецца стабiльнай i прадказальнай, накiраванай на ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва ў мэтах павышэння ўзроўню дабрабыту нашых народаў, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт Беларусi лiчыць нарошчванне транспарцiроўкi энергарэсурсаў важным элементам узаемавыгаднага выкарыстання транзiтнага патэнцыялу краiн СНД. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "Беларусь паважлiва ставiцца да нацыянальных iнтарэсаў краiн — экспарцёраў энергарэсурсаў. Але вельмi разумнай была б арганiзацыя сумеснай дзейнасцi па здабычы, перапрацоўцы i пастаўках на знешнiм рынку газу, нафты, а таксама электраэнергii". "Мы гатовы абмяркоўваць усе праекты, якiя не стануць убiваць клiн памiж суседзямi, а будуць умацоўваць агульную энергетычную бяспеку", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, для разгляду такiх пытанняў на шматбаковай аснове павiнны быць створаны аптымальныя ўмовы ў наступным годзе, якi, як чакаецца, у рамках СНД будзе прысвечаны энергетыцы. "Дынамiка сусветнага развiцця настолькi iнтэнсiўная, што кожны год будуць узнiкаць усё новыя i новыя выклiкi. І мы не можам не рэагаваць на iх. Я перакананы, што гэта толькi арыенцiроўка, маякi, а далей давядзецца вырашаць не менш сур’ёзныя праблемы i задачы, якiя будуць паўставаць перад кожнай з дзяржаў Садружнасцi. Толькi разам мы можам вырашаць гэтыя складаныя праблемы, што ўзнiкаюць у свеце", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ў свой час на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў было прынята правiльнае рашэнне прысвячаць у СНД кожны год вырашэнню глабальнай задачы. Гэты год аб’яўлены Годам транспарту, наступны — энергетыкi. Звяртаючыся да кiраўнiкоў дэлегацый, якiя прымаюць удзел у пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў дзяржаў — удзельнiц СНД, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што яны могуць ставiць перад кiраўнiцтвам Беларусi любыя задачы ў рамках дзейнасцi самiту, i запэўнiў, што беларускi бок гатовы вырашаць любыя з iх.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiкамi дэлегацый, якiя ўдзельнiчаюць у пасяджэннi Савета кiраўнi
|
|