Стэла ў гонар воiнаў-казахстанцаў адкрыта ў Мiнску
Стэла ў гонар воiнаў-казахстанцаў адкрыта ў Мiнску
Стэла, якая ўвекавечвае доблесць тысяч воiнаў-казахстанцаў, што загiнулi на тэрыторыi Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, урачыста адкрыта ў Мiнску. Як зазначыў на цырымонii адкрыцця намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Іван Бамбiза, ураджэнцы Казахстана з жыхарамi iншых саюзных рэспублiк прымалi актыўны ўдзел у баях за Беларусь. Прыкладна 70 воiнаў-казахстанцаў, якiя змагалiся ў складзе розных злучэнняў i часцей Чырвонай Армii i партызанскiх атрадах, за подзвiгi, здзейсненыя ў баях за Беларусь, былi ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Вiцэ-прэм’ер падкрэслiў, што гэта стэла — яшчэ i знак дружбы памiж народамi Беларусi i Казахстана. У адкрыццi памятнага знака таксама прынялi ўдзел намеснiк прэм’ер-мiнiстра Казахстана Умiрзак Шукееў, супрацоўнiкi дыпламатычнай мiсii Рэспублiкi Казахстан, прадстаўнiкi ветэранскiх i маладзёжных арганiзацый. Палiна ПАШКОЎСКАЯ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стэла, якая ўвекавечвае доблесць тысяч воiнаў-казахстанцаў, што загiнулi на тэрыторыi Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, урачыста адкрыта ў Мiнск
|
|