21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Аз" ёсць пачатак

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Аз" ёсць пачатак

24 мая, у Дзень славянскага пісьменства, услаўляюць святых Кiрыла i Мяфодзiя. Менавiта гэтыя два браты, якiя паходзiлi з Грэцыi, стварылi славянскую азбуку, было гэта ў ІХ стагоддзi.

Але i ў ХХI стагоддзi жывая памяць пра iх духоўную працу. Урачыстасцi, якiя прысвечаныя дню памяцi славянскiх настаўнiкаў святых Мяфодзiя i Кiрыла, пачнуцца 24 мая а палове дзесятай гадзiны ранiцы набажэнствам у Мiнскiм Свята-Духавым саборы, пасля чаго ўрачыстае шэсце накiруецца да месца, дзе была закладзена першая царква ў Мiнску. Тут адслужаць малебен святым роўнаапостальным Мяфодзiю i Кiрылу.

Цяпер — святыя. А тады яны былi звычайныя людзi, добрасумленныя хрысцiяне, якiя iмкнулiся несцi слова Божае розным народам, як напiсана ў святым пiсаннi, каб кожны народ усхваляў Бога на сваёй мове. Гэтага хацеў мараўскi князь Расцiслаў, якi прасiў у грэчаскага цара Мiхаiла даслаць настаўнiкаў, якiя б расказалi пра святыя кнiгi. Настаўнiк такi быў — фiлосаф Канстанцiн. У дзяцiнстве ён праявiў свае неверагодныя здольнасцi, у 15 гадоў чытаў Рыгора Багаслова, нездарма ж яго ўзялiся навучаць разам з сынам iмператара Вiзантыi. Але блiскучую кар’еру Канстанцiн прамяняў на доўгiя днi з кнiжкамi, якiя чытаў у манастыры, дзе ўжо быў яго старэйшы брат Мяфодзiй. Канстанцiна час ад часу накiроўвалi для ўдзелу ў розных фiласофскiх дыспутах. Але самае галоўнае яго служэнне было ў славянскiх землях.

Славяне ў той час не мелi ўласных лiтар. Фiлосаф змог улавiць у гучаннi знаёмай яму з дзяцiнства славянскай мовы асноўныя гукi гэтай мовы i знайсцi для кожнага з iх лiтару. Гэта было як Боскае адкрыццё, святло, якое прыйшло для людзей праз святыя кнiгi. "Аповесць мiнулых часоў" гаворыць пра тое, што браты перавялi Апостал i Евангелле.

За такую высокую працу i жыцця было не шкада — Канстанцiн захварэў, адчуўшы, што сiлы пакiдаюць яго, ён прыняў пострыг з iмем Кiрыл. Ён пахаваны ў Рыме, у царкве святога Клiмента. Манаху Кiрылу было толькi 42 гады, калi ён пакiнуў гэты свет. Але за свой кароткi шлях ён паспеў зрабiць галоўнае, пакiнуўшы памяць пра сябе сапраўды вечную — славянскае пiсьмо нездарма называецца "кiрылiцай".

Справу брата потым працягваў Мяфодзiй. Стараславянская кнiжная мова атрымала распаўсюджанне ў якасцi агульнай для многiх славянскiх народаў. Ёю карысталiся паўднёвыя славяне, заходнiя i ўсходнiя, да якiх i належаць беларусы.

Ларыса ЦIМОШЫК.

Аляксандр Лукашанец, дырэктар Iнстытута мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi:

— Свята славянскага пiсьменства, як i Сусветны дзень роднай мовы, якi адзначаецца ў лютым, мае выключна важнае значэнне для захавання i падтрымання ўсiх нацыянальных моў. Яно садзейнiчае прапагандзе пiсьмовага слова, падкрэслiвае ролю пiсьменства наогул у развiццi агульначалавечай культуры i захаваннi духоўных каштоўнасцяў. Правядзенне такiх святаў асаблiва важнае ў сучасным грамадстве, у прыватнасцi таму, што сёння ў перыяд iнтэнсiўнай iнтэграцыi i глабалiзацыi вельмi востра стаяць праблемы захавання нацыянальнай i культурнай адметнасцi народаў, у тым лiку i iх нацыянальных моў. Я хацеў бы падкрэслiць яшчэ i тое, што ў Беларусi ўжо стала добрай традыцыяй у пачатку верасня праводзiць Днi беларускага пiсьменства, якiя па сваё мэце i задуме ў пэўнай ступенi пераклiкаюцца са Святам славянскага пiсьменства, таму што беларускае пiсьменства бярэ свой пачатак у славянскiм, у кiрылiчнай пiсьмовай традыцыi, якая распаўсюдзiлася на ўсходнеславянскiх землях з прыняццем хрысцiянства. Таму i Дзень беларускага пiсьменства накiраваны менавiта на азнаямленне з гiсторыяй нашага пiсьменства, з нашай багатай культурнай i пiсьмовай спадчынай. Гэтае свята падкрэслiвае традыцыi пераемнасцi старажытнага ўсходнеславянскага i беларускага пiсьменства.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 мая, у Дзень славянскага пісьменства, услаўляюць святых Кiрыла i Мяфодзiя. Менавiта гэтыя два браты, якiя паходзiлi з Грэцыi, стварылi славянскую а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика