21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заўсёды ёсць магчымасць дамовіцца

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заўсёды ёсць магчымасць дамовіцца

Учора ў Мiнску ў Нацыянальнай бiблiятэцы адбылося пасяджэнне Савета кiраўнiкоў урадаў краiн — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. Яны абмянялiся думкамi па найбольш актуальных эканамiчных праблемах i прынялi рашэннi па 20 наспеўшых пытаннях, у тым лiку i па транспарце, развiццi рынку прадуктаў харчавання. Былi абмеркаваны перспектыўныя накiрункi далейшай iнтэграцыi, падпiсаны шэраг важных дакументаў. Удзельнiкi Савета дамовiлiся аб даце наступнага пасяджэння кiраўнiкоў урадаў СНД. Яно, дарэчы, пройдзе ў кастрычнiку г. г. у Кiшынёве.

У сваiм уступным слове прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi звярнуў увагу на тое, што эканамiчны рост у краiнах СНД суправаджаўся ростам узаемнага гандлю, якi значна вырас за апошнiя гады. Беларусь, паводле слоў С. Сiдорскага, актыўны i перакананы прыхiльнiк працэсу iнтэграцыi ў рамках СНД. І сапраўды, пры ўсiх яе вядомых i немалых праблемах, недахопах, тым не менш, больш чым за 17 гадоў iснавання СНД, адбылося станаўленне ёмiстага ўнутранага рынку. Толькi гандаль нашай краiны з партнёрамi па СНД iдзе на многiя мiльярды долараў ЗША. Дзякуючы СНД былi захаваны i развiты функцыi мiждзяржаўнага супрацоўнiцтва.

Прэм’ер-мiнiстр Украiны Юлiя Цiмашэнка як старшыня Савета адзначыла, што нягледзячы на тое, што нядаўна ва Ўкраiне змянiлася заканадаўчая i выканаўчая ўлада, прыярытэт супрацоўнiцтва ў рамках СНД застаўся. Яна выказала надзею, што прапановы яе краiны знойдуць развiццё ў далейшым узаемадзеяннi дзяржаў СНД.

Праект Стратэгii развiцця на перыяд да 2020 года быў у цэнтры ўвагi прэм’ераў. На погляд Сяргея Сiдорскага, гэты дакумент павiнен стаць адзiным комплексным механiзмам эканамiчнага супрацоўнiцтва. А ўвядзенне паўнамаштабнага рэжыму свабоднага гандлю ў СНД можа стаць асновай для зблiжэння нацыянальных эканомiк у прыярытэтных галiнах, павысiць дынамiку iх росту. Рэалiзацыя Стратэгii дазволiць значна палепшыць жыццё насельнiцтва ў краiнах Садружнасцi. Плённай была размова аб харчовай бяспецы краiн Садружнасцi, выпрацоўцы адзiнай транспартнай палiтыкi, мадэрнiзацыi i рамонту парка грузавых вагонаў, прыгранiчным супрацоўнiцтве, неабходнасцi адзiных падыходаў у сферы мiграцыi. Таксама было разгледжана пытанне падрыхтоўкi ў краiнах СНД да 65-годдзя Перамогi над фашысцкай Германiяй.

У цэлым ход пасяджэння Савета прадэманстраваў iмкненне кiраўнiкоў урадаў сумесна працаваць над вырашэннем узнiкаючых праблем.

Леанiд Тугарын.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску ў Нацыянальнай бiблiятэцы адбылося пасяджэнне Савета кiраўнiкоў урадаў краiн — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. Яны абмянялiся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика