21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адпачынак. Або адпускныя?

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпачынак. Або адпускныя?

Твае правы

 

Пачатку летняга адпускнога сезону з нецярплівасцю чакае пераважная большасць з нас. Праўда, адразу ж варта заўважыць, што прычыны тут розныя. I калi адны сапраўды мараць аб адпачынку, то iншыя (жыццё ёсць жыццё) проста разлiчваюць вырашыць за кошт адпускных тыя цi iншыя праблемы. Мiж тым, як робiцца разлiк самiх адпускных, якiя правiлы замены адпачынку на грашовую кампенсацыю, хто вызначае памер матэрыяльнай дапамогi i, у рэшце рэшт, што можна зрабiць, калi грошы да водпуску выплачваюць несвоечасова? Разабрацца з усiм гэтым i iншым мы паспрабуем з дапамогай намеснiка старшынi Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага аблвыканкама Алены Вячаславаўны Кузьмiной.

Зыходная кропка — сярэднi заробак

Разлiк адпускных — справа даволi складаная. Умоўна ўсё выглядае так. Спачатку вызначаецца сярэднi заробак за дзень — для гэтага сярэднi заробак работнiка за кожны з папярэднiх 12 каляндарных месяцаў (з 1 па 1 чысло) дзелiцца на 29,7 (сярэдняя колькасць дзён у месяц за пяць гадоў). А затым сярэднi заробак за дзень памнажаецца непасрэдна на колькасць дзён водпуску. Прычым у колькасць дзён водпуску ўключаюцца ў тым лiку суботы i нядзелi. А вось непрацоўныя дзяржаўныя святы i святочныя днi ў час водпуску не ўваходзяць i, адпаведна, не аплачваюцца.

Такi падыход датычыцца як асноўных работнiкаў, так i сумяшчальнiкаў, ён дзейнiчае ў выпадку падзелу водпуску на часткi цi разлiку кампенсацый за нявыкарыстаны адпачынак. I ўсё ж, што бярэцца пад увагу пры вызначэннi сярэдняга заробку?

— Насуперак чамусьцi распаўсюджанаму меркаванню, разлiк адпускных робiцца не толькi з тарыфнай стаўкi цi акладу, — тлумачыць Алена Кузьмiна. — Апроч таго, на адпускныя ўплываюць прэмii, сумы iндэксацыi зарплаты ў сувязi з павышэннем цэнаў на тавары i паслугi, аўтарскiя ўзнагароджаннi, якiя абумоўленыя сiстэмамi аплаты працы ў арганiзацыях, выплаты па вынiках работы за год. I, дарэчы, гэтыя нормы павiнны выконвацца арганiзацыямi ўсiх формаў уласнасцi.

Вяртаць або не?

Даволi распаўсюджаны выпадак. Работнiк ужо скарыстаўся водпускам за гэты год. А потым вырашыў звольнiцца. Цi павiнен ён вяртаць грошы за неадпрацаваныя днi водпуску?

— Утрыманнi за неадпрацаваныя днi водпуску не робяцца, калi звальненне адбылося па пагадненнi бакоў, у сувязi з заканчэннем тэрмiну кантракту, у сувязi з пераводам работнiка да iншага наймальнiка, пераходам на выбарную пасаду, адмовай ад пераводу на работу ў iншую мясцовасць разам з наймальнiкам, адмовай ад працягу работы ў сувязi са змяненнем iстотных умоў працы, зменай уласнiка i рэарганiзацыяй арганiзацыi, у сувязi з лiквiдацыяй арганiзацыi цi скарачэннем штатаў, пры звальненнi па стану здароўя цi ў сувязi са знаходжаннем на "бальнiчным" працяглы час, у сувязi з прызывам на ваенную службу, аднаўленнем на працоўным месцы работнiка, якi займаў гэта месца раней, у сувязi са смерцю, у выпадку, калi прычынай звальнення стала ўласнае жаданне ў сувязi з накiраваннем на навучанне цi выхадам на пенсiю. Апроч таго, вылiчэннi не робяцца, калi пры звальненнi работнiку не налiчваюцца якiя-небудзь выплаты цi калi наймальнiк меў на тое права i не зрабiў утрыманнi падчас выплаты разлiку цi ўтрымаў толькi частку запазычанасцi работнiка, — працягвае Алена Кузьмiна. — А вось у iншых выпадках вяртаць грошы ўжо давядзецца.

Грашамi заменяць не ўсё

Аб тым, што з гэтага году працоўны водпуск па дамоўленасцi з наймальнiкам можна падзялiць толькi на дзве часткi, ведаюць амаль усе. Як i тое, што адна з гэтых частак павiнна складаць не менш 14 каляндарных дзён.

Пытанне ўзнiкае з iншым: колькi дзён водпуску павiнна прыпадаць непасрэдна на адпачынак i за колькi дзён можна "ўзяць" грашовую кампенсацыю?

— Кожны работнiк павiнен адпачыць як мiнiмум 21 каляндарны дзень, — заўважае Алена Кузьмiна. — I толькi астатняя частка водпуску па дамоўленасцi з наймальнiкам можа быць заменена на грашовую кампенсацыю. Пры гэтым варта заў- важыць, што нельга замяняць на кампенсацыi водпускi, што прадстаўляюцца авансам, водпускi цяжарным жанчынам i iнвалiдам, водпускi за работу ў зонах радыеактыўнага забруджвання i дадатковыя водпускi за работу са шкоднымi, небяспечнымi ўмовамi i за асаблiвы характар работы.

Да слова, адначасова варта ўзгадаць i яшчэ адзiн момант. Вызначана, што да 31 снежня работнiкi павiнны выкарыстаць усе свае "назапашаныя" водпускi за папярэднiя гады. Гэтыя запасы можна адгуляць. А можна, зноў-такi па дамоўленасцi з наймальнiкам, замянiць на тую ж грашовую кампенсацыю.

Акладу можа i не быць

Не менш папулярная тэма — прадстаўленне матэрыяльнай дапамогi да водпуску. Якой павiнен быць яе памер i цi праўда, што дапамога павiнна складаць не менш за аклад?

— Увогуле, на ўзроўнi заканадаўства памер матэрыяльнай дапамогi да водпуску не вызначаны, — зазначае Алена Кузьмiна. — Аднак сума дапамогi можа быць прадугледжана ў калектыўных дагаворах. I калi адпаведнае палажэнне ў калдагаворы ёсць — для гэтай канкрэтнай арганiзацыi яно становiцца законам.

За 2 днi. I не пазней

I, нарэшце, аб тэрмiнах выплаты адпускных. Умовы тут застаюцца ранейшымі — выплаты павiнны рабiцца не пазней чым за два днi да пачатку адпачынку. Аднак што рабiць, калi гэтага не адбылося?

— Калi своечасовай выплаты не адбылося, работнiк можа паведамiць аб гэтым у дзяржаўную iнспекцыю працы, якая ў сваю чаргу зробiць праверку i абавяжа наймальнiка выканаць нормы заканадаўства, — падкрэслiвае Алена Кузьмiна. — Зрэшты, пры жаданнi тут ёсць i iншы, больш радыкальны варыянт — напiсаць заяву аб датэрмiновым скасаваннi кантракту. Прычым такое патрабаванне будзе цалкам законным — у выпадку затрымак адпускных сам наймальнiк парушае кантракт.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатку летняга адпускнога сезону з нецярплівасцю чакае пераважная большасць з нас. Праўда, адразу ж варта заўважыць, што прычыны тут розныя. I калi а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика