I было ў нас сапраўднае свята
I было ў нас сапраўднае свята
Дзякуй! Я з’яўляюся даўнiм падпiсчыкам газеты "Звязда". Яна мне падабаецца тым, што адлюстроўвае ўсе бакi чалавечага жыцця, пiша пра нас, пенсiянераў, ветэранаў. Ад iх iмя я i хацеў бы расказаць пра тое, якое ў нас было свята. Ну, па-першае, напярэдаднi Дня Перамогi кiраўнiцтва фiлiяла СП ЗААТ " Слаўнафта-Старт", "Слаўнафта-Агра" паспрыяла ў тым, каб усiм ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны засеяць прысядзiбныя ўчасткi. Па-другое, 9 мая нам уручылi каштоўныя падарункі, вiншавальныя паштоўкi, падзякавалi за Перамогу. Таму хочацца i нам падзякаваць Вользе Сцяпанаўне Iвановай — старшынi Рагаўскога выканаўчага камiтэта, Сяргею Лявонавiчу i Юрыю Лявонавiчу Кулагiным — кiраўнiкам названых прадпрыемстваў а таксама нашага Мiнскага раёна за гэты клопат i ўвагу. Пётр Сцяпанавiч Булда, ветэран Вялiкай Айчыннай вайны, в. Камянец.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я з’яўляюся даўнiм падпiсчыкам газеты "Звязда". Яна мне падабаецца тым, што адлюстроўвае ўсе бакi чалавечага жыцця, пiша пра нас, пенсiянера |
|