Казкі старых кварталаў
Казкі старых кварталаў
Калi гораду больш за пяцьсот гадоў — у яго абавязкова ёсць свае таямнiцы. Праўда, называюць iх па рознаму: дарослыя кажуць "нявысветленыя факты гiсторыi", а дзятва — "казка". Вось так i ў Ляхавiчах: гiсторыкi ведаюць, што ў 1492 годзе кароль польскi даў дазвол на правядзенне тут буйных кiрмашоў. Тагачасны слынны аўтар гiстарычных мемуараў Фёдар Еўлашоўскi (1546 г.) маляўнiча апiсаў побыт сваiх ляхавiцкiх землякоў, але ў наш час не кожны навуковец возьмецца стварыць дакладны партрэт далёкага продка. — Тое, што не пад сiлу майстру — пад сiлу дзiцяцi, — сцвярджае прымаўка скульптараў i мастакоў. У яе вобразнай дакладнасцi зноў пераконваешся, калi бачыш лялькi, якiя зроблены школьнiкамi ў сценах ляхавiцкага Цэнтра пазашкольнай дзейнасцi. Тых, хто сюды прыходзiць, у вестыбюлi сустракае лялька-гаспадыня з караваем у руках, апранутая ў сукенку, вышываную згодна традыцыйнаму ляхавiцкаму строю. Шмат не менш цiкавых "землякоў" расселена i па iншых памяшканнях. — З каго малявалi партрэты? — пытаюся ў юных майстроў Кiрыла Шэстака, Вольгi Машэй i Андрэя Папко i чую тое, пра што здагадваўся сам. Варта прайсцi па старых вулках уздоўж каваных агароджаў у ценi старых вежаў, варта выйсцi да рэчкi, дзе калiсьцi высiўся бастыённы замак-фартэцыя, варта ўгледзецца ў далячынь, замружаную паданнямi мiнулых стагоддзяў, — i вы абавязкова ўбачыце постацi ляхавiцкiх землякоў. Даўнiна без следу не знiкае. Яўген Пясецкi. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi гораду больш за пяцьсот гадоў — у яго абавязкова ёсць свае таямнiцы. Праўда, называюць iх па рознаму: дарослыя кажуць "нявысветленыя факты г |
|