21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Разжыліся мiльярдам

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Разжыліся мiльярдам

На слыху

Расiянiн i двое жыхароў Бабруйска падазраюцца ў тым, што са студзеня 2005 па люты гэтага года атрымалi даход у 1 мiльярд рублёў, займаючыся незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцю.

Што датычыцца двух нашых грамадзян, то яны — пры пасадах. 45-гадовая бабруйчанка i яе 44-гадовы зямляк з’яўляюцца дырэктарамi прыватных прадпрыемстваў. На чым канкрэтна "скалацiлi" капiтал падазроныя, — пакуль не паведамляецца.

Ігар ГРЫШЫН.

Мабiльнае "палiва"

Грамадзянiн Беларусi спрабаваў незаконна ўвезцi з Польшчы ў нашу краiну партыю мабiльных тэлефонаў, схаваўшы iх у палiўным баку свайго "Мерседэса".

Паводле звестак прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта, у тайнiку гродзенскiя памежнiкi знайшлi 129 мабiльнiкаў i камплектуючыя дэталi агульным коштам амаль 40 мiльёнаў рублёў. Тэлефоны, а таксама аўтамабiль перададзены ў мытню. Зусiм верагодна, што кантрабандыст можа страцiць не толькi мабiльнiкi, але i "Мерседэс".

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

"Усплылi" запчасткi

Папярэднiм расследаваннем УУС Магiлёўскага аблвыканкама ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да двух адказных асобаў ААТ "Крычаўрайаграпрамтэхснаб".

"Прэтэнзii" праваахоўнiкаў да гэтых жыхароў Крычава тычацца iх дзейнасцi ў сакавiку, красавiку i маi сёлетняга года. У прыватнасцi, падазраюцца яны ў тым, што выкралi запасныя часткi да сельгасмашын на агульную суму 23 мiльёны 100 тысяч рублёў.

Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.

Мяркуемы ўрон — 473 млн

Генеральнай пракуратурай Беларусi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да адказнай асобы Бабруйскага гарвыканкама (былога дырэктара аднаго з камбiнатаў), а таксама намеснiка дырэктара i памочнiка дырэктара гэтага прадпрыемства.

Паводле папярэдняй iнфармацыi, падазраюцца гэтыя асобы ў злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi. У прыватнасцi, як мяркуецца, падазроныя ў перыяд з 2006 па 2007 год нанеслi ўрон згаданаму прадпрыемству ў памеры 473 мiльёны 600 тысяч рублёў.

Iгар ГРЫШЫН.

Бюджэт не далiчыўся 324 млн

Папярэднiм расследаваннем УУС Магiлёўскага аблвыканкама па матэрыялах УБЭЗ узбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да двух магiляўчан — дырэктара прыватнага вытворчага прадпрыемства i дырэктара таварыства з дадатковай адказнасцю.

Летась адзiн з iх займаў пасаду дырэктара згаданага таварыства, другi быў яго заснавальнiкам. Менавiта тады, а дакладней — са жнiўня па верасень, падазроныя, як мяркуецца, i злоўжылi сваiм службовым становiшчам. Падазраюцца абодва ў крадзяжы 324 мiльёнаў рублёў бюджэтных сродкаў.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiянiн i двое жыхароў Бабруйска падазраюцца ў тым, што са студзеня 2005 па люты гэтага года атрымалi даход у 1 мiльярд рублёў, займаючыся незаконнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика