21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэпарцёр атрымаў заданне... паплаваць з паветраным змеем

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэпарцёр атрымаў заданне... паплаваць з паветраным змеем

Жыхар Віцебскага раёна Алег Кандратаў сам робiць самых розных паветраных змеяў i з вялiкiм задавальненнем вучыць гэтаму дзятву. А яшчэ ён можа... лятаць на вялiкiх змеях. Але i гэта не ўсё. Нядаўна ён разам са школьнiкамi зрабiў першы  самы сапраўдны паветраны шар. Акрамя ўсяго пералiчанага, Алег Вiктаравiч яшчэ i яхтсмен. Ён вучыць кiраваць яхтамi ўсiх ахвотнiкаў. Нават распрацаваў спецыяльную праграму падрыхтоўкi рулявых яхт. 

Алег Вiктаравiч па спецыяльнасцi iнжынер-механiк. У свой час скончыў Вiцебскi тэхналагiчны iнстытут лёгкай прамысловасцi. Працаваў на заводзе. З дзяцiнства займаўся мадэляваннем ракет — ужо тады пакараў нябёсы. Шмат гадоў кiруе гуртком у цэнтры дзiцячай творчасцi. На заняткi прыходзяць як школьнiкi малодшых класаў, так i навучэнцы каледжаў, студэнты. У групах па шэсць чалавек, што дазваляе шмат часу ўдзялiць кожнаму.

— Прыйдзiце на наш фестываль, ён на днях адбудзецца, убачыце шмат змеяў, шароў, ракет i г.д. Рабiць iх вельмi цiкава не толькi дзецям, але i дарослым, — расказвае Алег Вiктаравiч. — Дарэчы, я ведаю адну сям’ю, якая стварылася дзякуючы гэтым самым змеям. Ён i яна, раней не былi знаёмыя, прыехалi на фестываль паветраных змеяў. Пазнаёмiлiся там, дзялiлiся ўражаннямi. Пакахалi адно аднаго. Праз год, гляджу, ужо прыехалi разам i прывезлi з сабой змеяў, што зрабiлi разам. Безумоўна, згодны з вамi, гэта вельмi добрая гiсторыя: калi ў мужчыны i жанчыны адны iнтарэсы, iм заўсёды будзе разам цiкава.

Аказваецца, з дапамогай паветраных змеяў можна... хутка плаваць. Непаўторнае, напэўна, задавальненне. Безумоўна ж, калi вецер моцны будзе. Я, праўда, так i не рашыўся. Запускаюцца ў нябёсы адразу некалькi змеяў, якiя звязаныя памiж сабой — так званы "змеевы цягнiк", i ён цягне чалавека, якi знаходзiцца ў вадзе.

— Алег Вiктаравiч, а як можна лётаць на змеях?

— Для гэтага выкарыстоўваюцца вялiкiя спецыяльныя змеi — кайты. Плошча iх розная — 7 квадратных метраў (маленькi параплан), вялiкага — 30 квадратных метраў. Iснуе нават вiд спорту — кайтынг. З дапамогай кайтаў можна ўзлятаць як з зямлi, так i з вады, снегу.

Безумоўна, у двух апошнiх выпадках для ног неабходная адпаведная спецыяльная дошка i лыжы. Для заняткаў на вадзе выкарыстоўваецца кайт, якi надзiмаецца, каб пры падзеннi не зачэрпаў вады.

Вядома ж, без спецыяльных аксесуараў — сродкаў абароны ад траўмаў не абысцiся. Дзякуючы вышэйшым сiлам нiхто з маiх знаёмых сур’ёзна не быў паранены. Мы ж вельмi сур’ёзна рыхтуемся перад тым, як паляцець на кайтах.

На мае пытаннi наконт таго, а як наогул ён у правiнцыi пачаў займацца такiм рэдкiм спортам — кайтынгам, Алег Вiктаравiч адказаў, што, наколькi ён ведае, самым першым у вобласцi пачаў займацца кайтынгам вiцебскi прадпрымальнiк Вiктар Дзегцяроў. Цяпер яму 57 гадоў. Паехаў бiзнэсмен на адпачынак у замежжа, убачыў усё гэта, спадабалася. Заказаў кайт праз Iнтэрнэт. Потым з’явiлiся аднадумцы.

Любяць выязджаць на азёры ў вёску Янавiчы, на Лосвiда. Каб палятаць на кайтах ды на яхтах прайсцiся. Сiла ветру перад палётамi вымяраецца спецыяльным прыборам — анемометрам. I не толькi можна ляцець па ветру, але i супраць яго. Даўжыня строп кайта — 25 метраў. Лятаць можна на вышынi метраў 5 (больш, менш) i з вялiкай хуткасцю — да 60 кiламетраў у гадзiну.

I ў iншых рэгiёнах Прыдзвiнскага краю распаўсюджваецца гэты прыгожы спорт, напрыклад, у старажытным Полацку. Кайт, што надзiмаецца, каштуе 1000 умоўных адзiнак, звычайны — 400. Дарэчы, адна вiцебская фiрма вырабляе кайты i пастаўляе iх у Маскву.

Мяне вельмi здзiвiў мой суразмоўца, калi расказваў пра паветраны шар, што зрабiлi члены яго гуртка. Праўда, ён параўнальна маленькi — дыяметр шара толькi 2,5 метра. Вядома ж, на такiм не палятаеш.

Але, як кажуць, гэта толькi пачатак. Энтузiясты плануюць зрабiць яшчэ некалькi шароў. Мiж iншым, ужо зроблены шар "№ 1" можа падняць у нябёсы груз вагой 50 кiлаграмаў. Навошта? Праводзяцца нават мiжнародныя спаборнiцтвы сярод уладальнiкаў такiх невялiкiх шароў. Трэба абляцець акрэсленую траекторыю i, напрыклад, "скiнуць груз" у зададзенай кропцы — прама ў цэль. Шары кiруюцца з зямлi з дапамогай радыё, такiм чынам можна рэгуляваць работу газавай гарэлкi...

Як чалавек сцiплы мой новы знаёмы не гаварыў пра праблемы. Не сакрэт, што плацяць кiраўнiкам гурткоў параўнальна няшмат. Ёсць цяжкасцi з расходнымi матэрыяламi. Прыходзiцца самiм многае знаходзiць. А калi рукi на месцы, з таго, што валяецца на вулiцы, можна зрабiць нешта цiкавае. Было б толькi жаданне. Шкада, што мала такiх захопленых людзей. Будзе больш, у тым лiку i дзякуючы Кандратаву i яго калегам.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Вiцебскi раён.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Віцебскага раёна Алег Кандратаў сам робiць самых розных паветраных змеяў i з вялiкiм задавальненнем вучыць гэтаму дзятву. А яшчэ ён можа... лята
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика