У Гродне "затрыманы" наркотыкі
У Гродне "затрыманы" наркотыкі
Аператыўная група Камiтэта дзяржбяспекi выявiла ў Гродне каля тысячы таблетак псiхатропнага рэчыва. У адносiнах да затрыманых траiх жыхароў Гродна i грамадзянiна Польшчы ўзбуджана крымiнальную справу. Выяўленне такiх буйных партый стала магчымым дзякуючы сiстэмнай рабоце па выяўленнi каналаў кантрабанды наркотыкаў. Дарэчы, спробы злачынных груповак па наладжваннi каналаў кантрабанднай пастаўкi сiнтэтычных наркотыкаў i псiхатропных рэчываў у Беларусь з суседнiх Польшчы i Лiтвы не спыняюцца. Толькi ў першым квартале гэтага года органамi дзяржбяспекi краiны ўзбуджана 26 крымiнальных спраў. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператыўная група Камiтэта дзяржбяспекi выявiла ў Гродне каля тысячы таблетак псiхатропнага рэчыва. У адносiнах да затрыманых траiх жыхароў Гродна i г |
|