Лазавік: “Чым менш народу, тым больш кіслароду”
Днямi сакратар Цэнтрвыбаркама Мiкалай Лазавiк абвiнавацiў апазiцыйныя партыi ў тым, што адмаўляючыся ва ўдзеле ў надыходзячых парламенцкiх выбарах, яны адмаўляюцца ад галоўнай мэты свайго iснавання - спробы прыйсцi да ўлады. Еўрарадыё паспрабавала даведацца ў аўтара выказвання, з якой нагоды ён клапацiцца пра тое, каб апазiцыя не здраджвала сваiм прынцыпам i рабiла тое, што ёй належыць па статусе.
Але, як прызнаўся Еўрарадыё сакратар Цэнтрвыбаркама, у дадзеным выпадку ён выказваў сваё меркаванне наконт байкоту апазiцыяй выбараў як палiтолаг. Што ж тычыцца пазiцыi Цэнтрвыбаркама, то для яго супрацоўнiкаў, чым менш народу ўдзельнiчае ў выбарах, тым лепш. Мiкалай Лазавiк: "Я чыста з палiталагiчнага пункту гледжання заявiў, што такое палiтычная партыя, i для чаго яна ствараецца. А калi шчыра казаць, то для спрашчэння працы Цэнтрвыбаркама, калi менш народу - больш кiслароду. А то ўжо напiсалi, што Цэнтрвыбаркам баiцца байкоту. Ды дзеля Бога, нiчога мы не баiмся! Мы ўжо не ў тым узросце, каб нечага баяцца, будзе байкот, не будзе байкоту. Для Цэнтрвыбаркама сiстэма працы не зменiцца". Праўда, прызнаў, што для падняцця актыўнасцi выбаршчыкаў, было б не дрэнна, каб у iх бралi ўдзел усе "суб"екты выбарчага працэсу". I, такiм чынам, стымулявалi людзей прыходзiць на выбары. А што тычыцца ўпэўненасцi апазiцыi ў тым, што сапраўдных выбараў не будзе, адказаў у стылi "на сябе паглядзi". Мiкалай Лазавiк: "Кожны мяркуе па меры сваёй разбэшчанасцi. Тое, што нейкая партыя, заяўляючы пра тое, што яна адстойвае нечыя iнтарэсы, але потым байкатуе самую важную кампанiю, дзе можна гэтыя iнтарэсы агучыць i данесцi да асноўнай масы насельнiцтва, гаворыць пра тое, што гэта простая дэмагогiя. Гэтыя лiдэры не думаюць пра iнтарэсы той часткi грамадства, iнтарэсы якой яны дэкларатыўна адстойваюць, але нават i сваёй партыi. Яны адстойваюць свае асабiстыя iнтарэсы. Каб быць у вечнай апазiцыi, i на гэтым будаваць свой дабрабыт". Адказнасць за тое, цi патрапяць у спiсы выбарчых камiсiй прадстаўнiкi апазiцыi, сакратар Цэнтрвыбаркама пераклаў на "органы мясцовага самакiравання". Маўляў, яны складаюць спiсы з дастойных людзей. Але прагназаваць, цi знойдуць мясцовыя ўлады сярод апазiцыянераў такiх дастойных, не стаў. Кажа, гэта тое ж самае, што прагназаваць вынiкi выбараў. Мiкалай Лазавiк: "Гэта суб"ектыўнае права органаў мясцовай улады - фармiраваць выбарчыя камiсii. Будуць у апазiцыi людзi годныя, яны будуць уключаныя ў склад камiсii. Права ў iх ёсць такое, а як яно будзе рэалiзавана, я прагназаваць не збiраюся. Таксама, як не збiраюся i прагназаваць вынiкi выбараў". Лiдэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станiслаў Шушкевiч пацвердзiў Еўрарадыё, што яны, магчыма, адмовяцца ад удзелу ў выбарах. Па яго словах, яны напiсалi лiст у Цэнтрвыбаркам з патрабаваннем зрабiць празрыстай працэдуру падлiку галасоў выбаршчыкаў. Але з адказу за подпiсам Лiдзii Ярмошынай даведалiся, што нешта змяняць у сваёй працы Цэнтрвыбаркам не збiраецца. Станiслаў Шушкевiч: "Мы падрыхтавалi спiс вылучэнцаў нашых, падрыхтавалi пасланне. Мы падрыхтаваныя да выбараў. Але калi будзе падлiк па-старому, я не выключаю, што мы адмовiмся ад удзелу ў iх. I не таму, што мы не змагаемся за ўладу, а таму, што мы не хочам бiцца лбом аб сцяну, якую ўтварылi пры расiйскай падтрымцы нашы лазавiкi, ярмошыны ды iншыя людзi". На думку каардынатара "Еўрапейскай каалiцыi" Мiколы Статкевiча, барацьба за месцы ў парламенце iдзе ўжо даўно - памiж рай - i аблвыканкамамi, iншымi афiцыйнымi структурамi. I кожнае прозвiшча, нiбыта зацвярджае асабiста прэзiдэнт. Таму спадзяванняў на перамогу няма, але i адмаўляцца ад удзелу ў выбарах "еўрапейцы" не збiраюцца. Мiкола Статкевiч: "Казаць пра байкот - сарваць выбары немагчыма. Таму застаецца не ўдзельнiчаць з самага iх пачатку. Другi варыянт - зрабiць выгляд, што выбары ёсць i ўдзельнiчаць у iх, як быццам яны ёсць. I трэцi - паспрабаваць падчас выбарчай кампанii нешта зрабiць, разумеючы, што падлiку галасоў не будзе. Трэцяе, гэта i ёсць пазiцыя "Еўрапейскай каалiцыi" - калi выбараў няма, вырашальнай робiцца платформа: з чым вы iдзяце да выбаршчыкаў? Гэту кампанiю трэба проста выкарыстаць, каб кансалiдаваць i аб"яднаць дэмакратычны еўрапейскi электарат, зрабiцца выразнiкам яго iнтарэсаў у ягоных вачах i атрымаць ад яго падтрымку. I гэта будзе каласальны крок наперад. 800 долараў на ўлёткi для кожнага кандыдата, 5 хвiлiн тэлебачання. Чаму б не скарыстацца?" Як стала вядома Еўрарадыё не збiраюцца адмаўляцца ад удзелу ў выбарах анi АГП на чале з Анатолем Лябедзькам, анi Партыя БНФ. I толькi незарэгiстраваны "Малады фронт", па словах Змiтра Дашкевiча, катэгарычна настроены на байкот. Змiцер Дашкевiч: "Самая галоўная прычына, па якой мы байкатуем выбары звязаная з тым, што вынiк выбарчай кампанii ўжо загадзя вядомы. Ужо цяпер вiдавочна, што парламенцкiя выбары гэта ёсць гульня аднаго акцёра, i ў гэтай гульнi мы ўдзельнiчаць не збiраемся". Змiцер Панямонаў Первоисточник: ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi сакратар Цэнтрвыбаркама Мiкалай Лазавiк абвiнавацiў апазiцыйныя партыi ў тым, што адмаўляючыся ва ўдзеле ў надыходзячых парламенцкiх выбарах, яны адмаўляюцца ад галоўнай мэты свайго iснавання - спробы прыйсцi да ўлады.
|
|