21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сам сабе ЖЭС

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сам сабе ЖЭС

Паводле новага законапраекта, жыхары змогуць замяняць нядбайных працаўнікоў ЖЭСа iншымi за яго ж кошт

Распрацоўшчыкi законапраекта аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг мяркуюць, што ён будзе стымуляваць развiццё канкурэнцыi ў гэтай сферы. Дакументам прадугледжаны ўдзел у такой дзейнасцi арганiзацый розных формаў уласнасцi, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Пры гэтым застаюцца асобныя камунальныя паслугi, дзе будзе панаваць манаполiя. Гэта датычыцца арганiзацый, якiя займаюцца электра-, вода- i газазабеспячэннем. Яны сталi натуральнымi манапалiстамi з-за прыналежнасцi iм адзiных сiстэм i сетак цi з-за меркаванняў забеспячэння бяспекi жыцця i здароўя грамадзян. Тым не менш новы законапраект дазволiць больш эфектыўна iх кантраляваць.

Чым выклiкана неабходнасць прыняцця асобнага закона аб абароне правоў спажыўцоў менавiта жыллёва-камунальных, а не якiх-небудзь iншых — скажам, турыстычных цi адукацыйных? Распрацоўшчыкi тлумачаць гэта спецыфiкай такiх паслуг: яны аказваюцца безупынна i распаўсюджваюцца практычна на ўсё насельнiцтва — незалежна ад узросту цi ўзроўню матэрыяльнай забяспечанасцi. Аналагiчныя законы функцыянуюць ва Ўкраiне i ў Малдове — iх вопыт быў улiчаны ў дачыненнi да беларускай рэчаiснасцi.

Законапраект гэты — адзiн з тых нямногiх, што былi iнiцыяваны за апошнi час дэпутатамi. Саму iдэю законапраекта з падачы выбаршчыкаў сваёй акругi прапанавала Вольга Абрамава — член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце.

— Калi на працягу сутак гарачая вада падаецца з перабоямi, а нiякiх рамонтных прац у гэты час не праводзiцца, вы можаце адмовiцца плацiць за гарачае водазабеспячэнне, — адзначыла спадарыня Абрамава.

Прыведзены дэпутатам прыклад практычнага прымянення ў паўсядзённым жыццi новага законапраекта — далёка не адзiны. Члены рабочай групы, якая займалася распрацоўкай законапраекта, падкрэслiваюць, што дакумент мае цалкам прыкладны характар. Дзякуючы новаўвядзенням жыхары жылых дамоў змогуць не толькi рэгуляваць памеры аплаты цi наогул адмаўляцца ад аплаты паслуг, якiя былi аказаныя няякасна цi ўвогуле не былi аказаныя, яны змогуць самастойна выбiраць жыллёва-эксплуатацыйную арганiзацыю — дзяржаўную цi прыватную, а таксама шукаць альтэрнатыву нядбайным працаўнiкам.

— Калi ў вашым пад’ездзе не прыбiраюць цi робяць гэта несвоечасова, i вы скардзiцеся, а нiчога не змяняецца, то ў адпаведнасцi з новаўвядзеннямi ў вас з’явiцца магчымасць самiм наняць прыбiральшчыцу — ЖЭС будзе абавязаны аплацiць яе паслугi, — кажа намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтве, гандлi i прыватызацыi Ганна Бурава, якая таксама ўдзельнiчала ў распрацоўцы законапраекта.

Яшчэ адзiн iстотны момант, на якi звярнула ўвагу журналiстаў дэпутат Абрамава, — новы законапраект абавязвае жыллёва-эксплуатацыйныя арганiзацыi фiксаваць не толькi пiсьмовыя, але i вусныя скаргi жыхароў, i рэагаваць на iх у вызначаныя тэрмiны. Распрацоўшчыкi мяркуюць таксама, што законапраект павялiчыць ступень абароненасцi правоў спажыўцоў паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркi ў судзе. Плануецца, што кантраляваць выкананне заканадаўства ў сферы такiх паслуг будзе спецыяльна створаны пры Мiнiстэрстве гандлю грамадскi савет.

У новым законапраекце робiцца акцэнт на абавязковым iнфармаваннi грамадзян аб выканаўцы жыллёва-камунальных паслуг i аб самiх паслугах. У прыватнасцi, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы будуць праз СМІ iнфармаваць жыхароў аб тым, колькi сродкаў было атрымана ад спажыўцоў на капрамонт па вынiках года, на што яны былi выдаткаваныя i якiя планы па рамонце на наступны год. Законапраект замацоўвае таксама права спажыўца на бяспеку жыллёва-камунальных паслуг i асвету ў гэтай сферы паслуг (у прыватнасцi, на адпаведныя кансультацыi), а таксама на пакрыццё шкоды, нанесенай няякасным выкананнем такiх паслуг.

Законапраект ужо прыняты ў Палаце прадстаўнiкоў у першым чытаннi i цяпер рыхтуецца да прыняцця ў другiм. Калi ён адразу пройдзе ўсе астатнiя этапы ўзгаднення, то можа ўступiць у сiлу ўжо праз паўгода.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле новага законапраекта, жыхары змогуць замяняць нядбайных працаўнікоў ЖЭСа iншымi за яго ж кошт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика