21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапамогі на дзяцей "прывяжуць" да заробкаў?

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дапамогі на дзяцей "прывяжуць" да заробкаў?

На працягу студзеня—красавiка ў Беларусi нарадзiлася 33 986 дзяцей, што на 6,3 працэнта больш леташняга. Адным з тлумачэнняў гэтага стала прадстаўленне дадатковых гарантый сем’ям. Прычым, як паведамiла падчас сустрэчы з журналiстамi намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шэметавец, чакаецца, што ўжо ў чэрвенi будуць падрыхтаваны прапановы па павелiчэннi дапамогi на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў да 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму.

Адначасова дадатковым стымулам для павелiчэння нараджальнасцi павiнна стаць змяненне правiлаў вызначэння дапамог на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Сёння ёсць прапанова разлiчваць дапамогi зыходзячы не ад бюджэту пражытковага мiнiмуму, а прапарцыянальна сярэднiм заробкам. Плюс да таго, зараз вывучаюцца магчымасцi павелiчэння працягласцi водпуску па цяжарнасцi i родах. Гаворка тут iдзе аб павелiчэннi пасляродавага водпуску ўсiм будучым мацi, а таксама дародавага водпуску мацi, якiя пражываюць у чарнобыльскай зоне.

Мiж тым, паводле слоў галоўнага педыятра Мiнiстэрства аховы здароўя Алены Нявера, апошнiм часам становiцца ўсё больш актуальнай iншая праблема — выкарыстанне дзяржаўных гарантый. Пачасцiлiся выпадкi, калi мацi працягваюць працаваць да 36—37 тыдняў цяжарнасцi, выпадкi датэрмiновага спынення "дэкрэтных". У любым выпадку прыход у дзiцячы калектыў — не толькi стрэс, але i верагоднасць пазнаёмiцца з 15—20 новымi iнфекцыямi. І пажадана, каб такое "знаёмства" адбылося ўжо пасля 3-гадовага ўзросту — калi праведзена асноўная вакцынацыя i калi ў асноўным ужо сфармiраваўся арганiзм дзiцяцi.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу студзеня—красавiка ў Беларусi нарадзiлася 33 986 дзяцей, што на 6,3 працэнта больш леташняга. Адным з тлумачэнняў гэтага стала прадстаўленн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика