21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

Брытанская атамная падлодка ўрэзалася ў скалу ў Чырвоным моры

Брытанская атамная падлодка HMS Suреrb стукнулася аб падводныя скалы ў Чырвоным моры i была вымушаная ўсплыць на паверхню, паведамляе BBС Nеws.

Як гаворыцца ў заяве Мiнiстэрства абароны Вялiкабрытанii, у вынiку iнцыдэнту было пашкоджана гiдралакацыйнае абсталяванне, пры гэтым атамны рэактар "абсалютна не закрануты". Нiхто з 112 членаў каманды не пацярпеў, падлодка застаецца на плыву. Небяспекi для навакольнага асяроддзя няма, падкрэслiлi ў Мiнабароны.

Самыя працавiтыя ў свеце — паўднёвыя карэйцы

Жыхары Паўднёвай Карэi прызнаныя самымi працавiтымi ў свеце. Такiя вынiкi апублiкаванага часопiсам Fоrbеs даследавання Арганiзацыi эканамiчнага супрацоўнiцтва i развiцця, якая ацанiла ўзровень працаздольнасцi ў 32 краiнах свету па сярэднегадовай колькасцi "працоўных гадзiн".

Першынства ў рэйтынгу паўднёвакарэйцам забяспечыў паказчык у 2 357 гадзiн — менавiта столькi праводзяць на працы грамадзяне квiтнеючай азiяцкай краiны. Шасцiдзённы працоўны тыдзень тут хутчэй норма, чым выключэнне. Дзеля кар’еры паўднёвакарэйцы змiраюцца i з больш чым непрацяглым адпачынкам, якi нярэдка складае ўсяго 3 днi за год. У краiне нават прымаюцца заканадаўчыя меры, заклiканыя абмежаваць "працоўны запал" грамадзян.

Працавiтым азiятам трохi саступаюць грэкi, якiя аддаюць працы ў сярэднiм 2 050 гадзiн у год. На ганаровых 3—5 месцах размясцiлiся краiны Ўсходняй Еўропы — Чэхiя, Венгрыя i Польшча. ЗША займаюць толькi 9-е месца: у сярэднiм амерыканцам атрымоўваецца прысвяцiць адпачынку да 10 дзён у год. Замыкаюць рэйтынг Нарвегiя, Германiя i Галандыя — 1 390 працоўных гадзiн у год.

Жанчыны ўпершыню за 1000 гадоў прабралiся ў "манаскую рэспублiку"

Чацвёра нараджэнак Малдовы выпадкова парушылi забарону i высадзiлiся на грэчаскiм паўвостраве Афон, дзе знаходзяцца 20 праваслаўных манастыроў i дзе з 1060 года не ступала нага жанчыны.

Знаходжанне не толькi асобаў жаночага полу, але нават i самак хатнiх жывёл на Афоне строга забаронена. Паводле падання, нават птушкi не ўюць тут гнёздаў i не выводзяць птушанят.

Малдаванкi ва ўзросце ад 27 да 32 гадоў распавялi палiцыi, што прыплылi з Турцыi. Аб тым, што закон забараняе знаходжанне жанчын у гэтай частцы Грэцыi, яны, паводле iх слоў, не ведалi. Нечаканых гасцей манахi знайшлi на тэрыторыi Афона ў нядзелю i тут жа выклiкалi палiцыю.

Гара Афон лiчыцца апорай праваслаўнага хрысцiянства. Яшчэ ў 1060 годзе iмператар Вiзантыi Канстанцiн Манамах выдаў указ, якi забараняў жанчынам прыязджаць на Афон, каб пазбавiць праваслаўных манахаў ад спакус. Святую гару iнакш называюць яшчэ "манаскай рэспублiкай".

           

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанская атамная падлодка HMS Suреrb стукнулася аб падводныя скалы ў Чырвоным моры i была вымушаная ўсплыць на паверхню, паведамляе BBС Nеws.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика