21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Два гады без прапіскi памiж вёскай i горадам

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два гады без прапіскi памiж вёскай i горадам

Маладая мацi паскардзiлася Зянону Ломацю, што з-за абсурднай сiтуацыi не зможа атрымаць дакументы на нованароджанае дзiця

Асабiстая размова з 32 чалавекамi, запiсаныя аператарамi 165 просьбаў i амаль 8,5 тысячы спробаў датэлефанавацца — такiя колькасныя вынiкi "прамой лiнii" старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця, якая прайшла 28 мая ў Магiлёве.

Сярод шматлiкiх жыццёвых праблем, з якiмi звярталiся жыхары Магiлёўскай вобласцi да кiраўнiка КДК, вылучылася адна, якая магла б стаць падставай для камедыi накшталт "Іронii лёсу". Аднак жанчына, якая патэлефанавала з аднаго з раённых цэнтраў (праверка гэтага здарэння праводзiцца), ледзь не плакала: гэта ж не кiно, а рэальнае жыццё!

Калiсьцi тры маладыя сям’i, якiя жылi ў iнтэрнаце, прынялi запрашэнне ехаць на новае месца: разам з працоўнымi месцамi арганiзацыя прадстаўляла жыллё — новыя дамы на ўскрайку горада. I ўсё было б добра, аднак адна сям’я так i не здолела атрымаць новую прапiску. Выявiлася, што iх дом стаiць на тэрыторыi, якая ўжо не належыць гораду. Аднак i ў сельскiм Савеце адмаўляюцца прапiсаць людзей, бо такой вулiцы, дзе стаiць дом, няма ў складзе сельскiх паселiшчаў. Сям’я павiсла памiж вёскай i горадам.

Улады тлумачаць, што цяпер iдзе перадача сельскiх зямель гораду i з цягам часу сiтуацыя выправiцца. Аднак чакаць i трываць далей не выпадае. Жанчына, якая размаўляла з Зянонам Ломацем, днямi нарадзiла дзiця, а без прапiскi яна не можа атрымаць дакументы на нованароджанага. Клубок праблем з кожным днём павялiчваецца.

— Як такое бязладдзе можна дапусцiць? — абураўся старшыня КДК. — Калi iнфармацыя пацвердзiцца, мы знойдзем вiнаватых i прыцягнем да адказнасцi гэтых бюракратаў.

Некалькi пытанняў на "прамой лiнii" паступiлi ад жыхароў аграгарадкоў. Яны скардзiлiся, што нягледзячы на афiцыйную здачу, там не завершана поўнае добраўпарадкаванне.

Напрыклад, жыхары аднаго з аграгарадкоў паскардзiлiся, што з задавальненнем летась засялiлiся ў новыя домiкi: яны сапраўды вельмi добрыя, з ваннай i прыбiральняй, але за адным выключэннем — там увогуле не было вады. Што ж, падключэння вады сяляне дамаглiся, цяпер змагаюцца за дарогi.

Жанчына расказала, што ў iх дарог няма ў лiтаральным сэнсе: да дамоў па вулiцы i на трактары не праехаць, жывуць людзi амаль што ў балоце. Нехта спрабуе самастойна зрабiць падсыпку, але тут патрэбна тэхнiка. Жыхарам аграгарадка паабяцалi дапамогу.

З праблемамi неперспектыўнай вёскi патэлефанавала на "прамую лiнiю" дачка адной з пенсiянерак. Жылых хат засталося толькi шэсць, i састарэлыя людзi маюць вялiкую патрэбу ў тэлефоннай сувязi. I не толькi каб звязацца з "хуткай" дапамогай. Вясной ад падпаленай травы ледзь не пацярпела бабуля, а патэлефанаваць у службу выратавання не было магчымасцi. Адзiны тэлефон на вёску — у доме дачнiка.

Каб не здарылася бяды, старыя просяць наладзiць iм тэлефонную сувязь. Аднак заплацiць 2 мiльёны рублёў за ўстаноўку тэлефона не маюць магчымасцi. З сiтуацыяй разбяруцца i зробяць усё магчымае, каб стварыць нармальныя ўмовы жыцця для вяскоўцаў, паабяцаў Зянон Ломаць.

— Як паказваюць "прамыя лiнii", многiя звароты людзей звязаныя менавiта з недапрацоўкамi мясцовых органаў улады, — зрабiў выснову старшыня Камiтэта дзяржкантролю. — I ў гэтым кiрунку мы маем намер узмацнiць кантроль. Трэба лепш працаваць, i кожны павiнен адказваць за свой участак.

Паводле вынiкаў "прамой лiнii", трэба звярнуць увагу на дзейнасць кааператываў па будаўнiцтве жылля. Некалькi скаргаў ад людзей былi аднатыпныя: забудоўшчыкi даўно заплацiлi грошы, але дом так i не пабудавалi, альбо правалiлi ўсе тэрмiны.

Зянон Ломаць засяродзiў увагу на сферы аховы здароўя. Жыхар аднаго з сельскiх раёнаў паведамiў, што не можа нармальна трапiць у палiклiнiку райцэнтра на прыём да доктара. Аўтобус прыязджае ў горад ранiцай, але чакаць, пакуль цябе прыме ўрач, даводзiцца часам ледзь не да вечара.

— Цяпер iдуць масавыя праверкi палiклiнiк, калi супрацоўнiкi КДК становяцца ў чэргi i такiм чынам правяраюць арганiзацыю медыцынскай дапамогi, — расказаў Зянон Ломаць. — Мы будзем наводзiць парадак у сферы аховы здароўя, а таксама правядзём праверкi па выкананнi сацыяльных стандартаў паводле прамога даручэння кiраўнiка дзяржавы.

Правядзенне "прамых лiнiй", паабяцаў кiраўнiк КДК, будзе працягнута. За 4 месяцы супрацоўнiкi камiтэта правялi iх ужо дзве сотнi i мелi непасрэдны дыялог з 1,5 тысячы чалавек.

Дарэчы, на гэту "прамую лiнiю" ў Магiлёў звярнуўся жыхар Крычаўскага раёна. Ён расказаў, што працуе пастухом i цяпер тэлефануе па мабiльным тэлефоне прама з поля, дзе пасвiць кароў. "Цывiлiзацыя!" — заўсмiхалiся прысутныя. А скардзiўся той вясковец на малы заробак i будаўнiчыя недаробкi ў новым доме, у якi ён засялiўся.

— Усе пытаннi бяруцца пад жорсткi кантроль, — падкрэслiў Зянон Ломаць. — Калi ёсць магчымасць — трэба выканаць просьбу чалавека, калi няма магчымасцi выканаць сёння — зробiм гэта заўтра, а калi ўвогуле няма магчымасцi зрабiць — растлумачым, чаму i як. Трэба працаваць з людзьмi.

Iлона Iванова.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладая мацi паскардзiлася Зянону Ломацю, што з-за абсурднай сiтуацыi не зможа атрымаць дакументы на нованароджанае дзiця
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика