21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сакура

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сакура

Дзённік бландзiнкi

САКУРА

Мала хто ведае, што ў Мiнску ёсць Сэндайскi сквер.

А я ведаю. Бо там год таму высадзiлi алею сакуры...

Усю вясну, з той пары, як па тэлевiзары абвясцiлi, што ў Японii сакура ўжо заквiтнела, наведваюся ў сквер i спрабую адшукаць гэта шчасце. Прычым досыць настойлiва дапытваю супрацоўнiкаў Музычнага тэатра, якi стаiць у гэтым самым Сэндайскiм скверы — а дзе тыя дрэвы, што вам пасадзiлi японцы? Сёння замест сакуры мне паспрабавалi падсунуць нейкi крывы куст ядлоўцу. Але звычайна проста тыцкаюць пальцам у бронзавы памятны знак i важна прамаўляюць — "Ну вось жа!!!"

Я падазраю ў "сакурнасцi" пяць кволых дрэўцаў, якiя стаялi ранняй вясной у цэлафане, як парасонiкi на зiмовым пляжы...

А яшчэ адно дрэва расце каля ўвахода ў Белдзяржунiверсiтэт. Цiкава, цi многа беларусаў бачылi гэты цуд?

Непрыстойныя анекдоты

Некалькi гадоў таму пазнаёмiлася з крытыкам Сяргеем Шыдлоўскiм.

Гаворым па тэлефоне, i ён, мiж iншым, згадвае, што шмат чуў пра мяне ад Алеся Аркуша. Я какетлiва пытаюся, што ж такога пра мяне распавядаў Аркуш... Адказ мяне ўразiў, калi не сказаць — шакаваў. Аказваецца, я люблю расказваць непрыстойныя показкi!!!

На самай справе я расказваю толькi два анекдоты i тыя пра лiтаратуру. Дакладней, адзiн пра крытыку, а другi — пра лiтаратуразнаўства.

ПЕРШЫ.

Прыходзiць Леў у бардэль.

— Скажыце, у вас iльвiцы ёсць?

— Няма!

— А тыгрыцы?

— Няма!

— А хто ёсць?

— Мышы...

Леў, падумаўшы:

— Дайце звязку!!!

Гэтую показку я заўсёды згадваю, калi скарджуся, што хочацца пiсаць пра вялiкiх, а даводзiцца... пра звязку мышэй. А вось ДРУГАЯ:

Верблюжаня звяртаецца да таты:

— Паслухай, тата, вунь у ланi такiя прыгожыя ногi, яна так зграбна скача... А ў нас паглядзi якiя...

— Што лань! Паскача i стомiцца. А мы — мы доўга-доўга можам брысцi па пустэльнi...

— Тата, паглядзi, якi зграбны жыраф, якая ў яго прыгожая доўгая шыя! А ў нас якая...

— Ну што табе тая шыя. Затое ў нас два гарбы, i дзякуючы iм мы можам доўга-доўга брысцi па пустэльнi...

— А леў! Паглядзi, якая ў яго шляхетная пыса. А ў нас што...

— Ну i што з той шляхетнасцi? Затое мы сваёй мордай можам выпiць многа-многа вады i доўга-доўга iсцi па пустэльнi...

— Тата, я ўсё разумею... Толькi нашто нам усё гэта ў Маскоўскiм заапарку?

Вось i я — разумная, прыгожая, таленавiтая... І навошта мне гэта на маёй працы?

Рэдкая з’ява — талент...

Талент iншым разам пазнаецца па ўскосных прыкметах.

Напрыклад, па здатнасцi радавацца поспехам калегаў-творцаў...

Цi па ўменнi — не рабiць ворага з крытыка, якi зрабiў заўвагу!

Ганна КIСЛIЦЫНА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мала хто ведае, што ў Мiнску ёсць Сэндайскi сквер. А я ведаю. Бо там год таму высадзiлi алею сакуры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика