Беларуска-кітайская салiдарнасць
Беларуска-кітайская салiдарнасць
Савет Рэспублiкi прымаў гасцей — дэлегацыю Усекiтайскага сходу народных прадстаўнiкоў. — Мне прыемна адзначыць, што адносiны Беларусi i Кiтая дынамiчна развiваюцца, — адзначыў старшыня Савета Рэспублiкi Генадзь Навiцкi, вiтаючы гасцей. — Праходзяць вiзiты на самым высокiм узроўнi, напрацаваная добрая дагаворна-прававая база, расце тавараабарот, мацнеюць узаемасувязi ў сацыяльнай сферы, культуры, навуцы. Кiраўнiк кiтайскай дэлегацыi — намеснiк старшынi Пастаяннага камiтэта Усекiтайскага сходу народных прадстаўнiкоў Хань Цыдэ падзякаваў беларускаму боку за тое, што кiраўнiцтва краiны адразу ж пасля трагедыi ў правiнцыi Сычуань выказала спачуваннi кiтайскаму кiраўнiцтву i накiравала гуманiтарную дапамогу. Генадзь Навiцкi i Хань Цыдэ абмянялiся таксама меркаваннямi аб тым, што беларуская i кiтайская дзяржавы падтрымлiваюць адна адну ў мiжнародных пытаннях. Беларусь падзяляе пазiцыю Кiтая ў тых пытаннях, што датычацца суверэнiтэту краiны. Кiтай занепакоены пашырэннем эканамiчных санкцый ЗША ў адносiнах да Беларусi. Гэтым выклiкана яго выступленне са спецыяльнай заявай у падтрымку Беларусi i заклiкам да мiжнароднай супольнасцi даць аб’ектыўную i справядлiвую ацэнку тым падзеям, што адбываюцца ў краiне. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет Рэспублiкi прымаў гасцей — дэлегацыю Усекiтайскага сходу народных прадстаўнiкоў. |
|