Геаграфія выпускнiкоў беларускiх ВНУ — 110 краiн свету
Геаграфія выпускнiкоў беларускiх ВНУ — 110 краiн свету
Першы мiжнародны форум выпускнiкоў беларускiх (савецкiх) ВНУ "Адукацыя без межаў" праходзіць з 28 па 30 мая ў Мiнску. Мэта форуму — актывiзацыя супрацоўнiцтва з замежнымi грамадзянамi, якiя навучалiся ў айчынных вышэйшых навучальных установах, а таксама нашымi суайчыннiкамi, якiя цяпер пастаянна пражываюць за мяжой. Паводле звестак Мiнадукацыi, за перыяд з 1961 па 2007 год беларускiя навучальныя ўстановы скончылi больш як 53,5 тысячы iншаземцаў, якiя прадстаўляюць 110 краiн свету. Сёння выпускнiкi беларускiх ВНУ працуюць ва ўсiх сферах народнай гаспадаркi сваiх краiн, iграюць заўважную ролю ў сiстэме адукацыi i навукi, займаюць важныя пасады ў дзяржаўным апараце. За час iснавання незалежнай беларускай дзяржавы iстотна змянiлiся ўмовы падрыхтоўкi высокаквалiфiкаваных кадраў для замежных краiн — паслугi па атрыманнi прафесiйнай адукацыi сталi для iншаземцаў пераважна платнымi. Але, нягледзячы на гэту акалiчнасць, колькасць замежных грамадзян, якiя жадаюць навучацца ў Беларусi, стабiльна расце. Так, у гэтым навучальным годзе ў Беларусi навучаюцца амаль 7 тысяч прадстаўнiкоў замежных краiн. 28 працэнтаў з iх вывучаюць медыцыну i фармацыю, 17 працэнтаў навучаюцца на спецыяльнасцях тэхнiчнага профiлю, 15 працэнтаў — на агульнанавуковых спецыяльнасцях унiверсiтэцкага профiлю, 14 працэнтаў — вывучаюць эканомiку i юрыспрудэнцыю. Інiцыятарам правядзення Форуму выступiла Грамадскае аб’яднанне "Мiжнародная асацыяцыя выпускнiкоў ВНУ". Яго iнiцыятыва была падтрымана ўрадам Рэспублiкi Беларусь, мiнiстэрствамi адукацыi i замежных спраў, а таксама iншымi дзяржаўнымi органамi. Аргкамiтэт па правядзеннi I Мiжнароднага форуму выпускнiкоў беларускiх ВНУ ўзначалiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец. Арганiзатары спадзяюцца, што форум дазволiць замацаваць ужо iснуючыя сувязi i наладзiць новыя кантакты, а таксама будзе садзейнiчаць павышэнню прэстыжу нацыянальнай адукацыi i наогул умацаванню аўтарытэту Беларусi на мiжнароднай арэне. 28 мая ўдзельнiкi наведалі выставу дасягненняў беларускай эканомiкi, вышэйшых навучальных устаноў i турыстычных аб’ектаў. Сёння пройдзе пленарнае пасяджэнне з удзелам кiраўнiцтва краiны, а 30 мая адбудзецца бiзнэс-форум з замежнымi прадпрымальнiкамi, прадстаўнiкамi беларускiх ВНУ i прадпрыемстваў-экспарцёраў. Будуць прапанаваныя перспектыўныя iнвестыцыйныя праекты, арганiзаваныя сустрэчы на буйнейшых беларускiх прадпрыемствах-экспарцёрах i ў арганiзацыях, якiя аказваюць медыцынскiя, аздараўленчыя i турыстычныя паслугi. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы мiжнародны форум выпускнiкоў беларускiх (савецкiх) ВНУ "Адукацыя без межаў" праходзіць з 28 па 30 мая ў Мiнску. Мэта форуму — актывiза |
|