Падказкi пра гарбузовыя
Падказкi пра гарбузовыя
Рубрыку вядзе Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81 I гарбузы, i кабачкi — культуры цеплалюбiвыя, таму высявайце iх калi мiне пагроза замаразкаў i глеба прагрэецца не менш чым да плюс 12 градусаў. У халоднай глебе насенне хутка загнiвае. Маленькiя i пустыя семкi адбракоўвайце, высявайце толькi поўныя. Не высаджвайце гарбузы непасрэдна на кампоснай кучы, якая дасць iм многа пажыўных рэчываў i яны пойдуць у зялёную масу. Лепш пасадзiць побач з кампоснай кучай i на яе накiраваць парасткi, а лiсце потым паслужыць парасонам, накрые гэтую кучу ад сонечных прамянёў. Любяць кабачкi i гарбузы мiнеральныя падкормкi, толькi памятайце, што яны не любяць хлору. Не любяць гэтыя культуры i свежага вапнавання, таму яно павiнна быць праведзена пад папярэднюю культуру. Правiльны палiў — залог ураджаю. I кабачкi, i гарбузы ўтвараюць магутную каранёвую сiстэму. Iм патрэбна многа вады, асаблiва з сярэдзiны лiпеня да канца жнiўня (тым больш калi гэта засушлiвае лета). Дзякуючы моцным караням яны лягчэй чым агуркi пераносяць кароткiя сухiя перыяды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I гарбузы, i кабачкi — культуры цеплалюбiвыя, таму высявайце iх калi мiне пагроза замаразкаў i глеба прагрэецца не менш чым да плюс 12 градусаў. У хал
|
|