21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Барацьба без ядахiмiкатаў

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барацьба без ядахiмiкатаў

На прысядзiбных i дачных участках можна выкарыстоўваць механiчныя меры барацьбы са шкоднiкамi i бiялагiчна актыўныя рэчывы раслiннага паходжання. Сродкi барацьбы растуць тут жа на ўчастку, трэба толькi ўважлiва паглядзець.

Як толькi прыйдзе сапраўднае цяпло, трэба згрэбцi мiнулагодняе лiсце, спалiць пакiнутыя пасля абрэзкi галiнкi дрэў i кустоў. Ачысцiць старыя дрэвы ад адмерлай кары. Для гэтага на разасланую плёнку цi мешкавiну скрабком пачысцiць дрэвы. Ачысткi таксама спалiць. Дуплы на ствалах зачысцiць вострым нажом да здаровай тканкi, апрацаваць марганцоўкай, абвязаць марляй цi бiнтам. Абнавiць зiмнюю пабелку. Супраць шэра-чорных жукоў яблыневага даўганосiка накласцi лоўчыя паясы. Паясы прапiтаць клеем, якi не высыхае. Пасля цвiцення дрэў паясы зняць i спалiць.

У час набухання пупышак i цвiцення яблынi стрэсваць жукоў кветкаеда па падсцiлку i сноў жа спалiць. Рабiць гэта трэба ранiцай пры тэмпературы не вышэй за 10 градусаў, калi яны яшчэ маларухомыя i ад стрэсвання галiнак падаюць.

Калi зiмой не ўдаецца зняць гнёзды шаўкапрада i залатагузкi, то ў маi ранiцай цi ўвечары, калi яны збiраюцца ў гнёзды, счысцiць iх пэн-дзлiкам у вядро з вадой i знiшчыць. Ад пачатку бутанiзацыi да канца цвiцення малiны таксама ранiцай стрэсваць на падсцiлку малiннага жука, лiчынкi якога выклiкаюць чарвiвасць ягад. Малiнныя жукi выходзяць на паверхню глебы на працягу многiх дзён, таму i стрэсваць iх трэба многа дзён, пакуль яны не знiкнуць.

Агароднiнныя культуры таксама могуць быць выратаваны ад шкоднiкаў без хiмii. Як паказвае практыка, калi сярод лiставой капусты пасадзiць тамат, то яна разы ў чатыры менш паражаецца блошкамi i лiстагрызучымi вусенямi. Мята перцавая добра адпуджвае крыжакветных блошак, тлю, белакрылку, вусеняў капуснiцы. Фасоля, бабы, катоўнiк, каляндра, якiя растуць у радах бульбы, абараняюць яе ад каларадскага жука. Пасадкi цыкорыя памiж радамi цыбулi i часнаку засцерагаюць iх ад паражэння нематодай. Гэтак жа дзейнiчаюць на нематоду календула, аксамiткi, настурка. У канцы вегетацыi раслiны аксамiтак можна здрабнiць i заправiць iх у глебу, тады градка будзе чыстай ад нематод.

Часнок стрымлiвае развiццё павуцiннага кляшча i дабратворна ўплывае на рост i развiццё таматаў; шнiт-цыбуля скарачае колькасць тлi i земляных блошак; мнагаярусная цыбуля згубна дзейнiчае на многiх шкоднiкаў.

Высяваючы пятрушку, кроп, анiс, каляндру, базiлiк, мелiсу, эстрагон, цiмьян памiж агароднiнай i дрэвамi, вы засцеражаце свой сад i агарод. Пах гэтых раслiн, iх фiтанцыды згубна дзейнiчаюць на хваробатворныя бактэрыi. Маркоўная муха знаходзiць моркву, цыбульная — цыбулю, крыжацветныя блошкi — капусту i радыску толькi па паху. Эфiрныя алеi араматычных траў збiваюць з толку шкоднiкаў рэзкiм пахам. Таму не выполвайце кроп, якi з’явiўся ў вас самасевам, некалькi раслiн будуць не толькi адпуджваць шкодных насякомых, але i прыцягваць карысных.

Настоi з траў, якiя растуць на вашым агародзе цi побач, таксама могуць прынесцi карысную дапамогу.

Напрыклад, дзьмухаўца лекавага 0,5 г свежых лiсцяў настойваць на працягу 2 гадзiн в 10 л цёплай вады. Пасля працэджвання адразу ж выкарыстаць для апырсквання супраць кляшчоў, тлi на агароднiнных культурах. Фiтанцыдныя ўласцiвасцi бузiны чорнай i чырвонай выкарыстоўваюцца для адпуджвання мышападобных грызуноў, тараканаў, пах гэтых раслiн не пераносяць многiя шкоднiкi саду i агарода. 1 кг люцiка едкага на працягу 2 сутак неабходна вытрымаць у 10 л вады i выкарыстоўваць супраць тлi на агароднiнных культурах.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прысядзiбных i дачных участках можна выкарыстоўваць механiчныя меры барацьбы са шкоднiкамi i бiялагiчна актыўныя рэчывы раслiннага паходжання. Срод
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика