Калі выпадак — выключны
Калі выпадак — выключны
Кватэрнае пытанне У 2000 годзе мы пабудавалi кааператыўную кватэру з выкарыстаннем iльготнага крэдыту. У 2006-м крэдыт быў датэрмiнова пагашаны, у 2007-м — сям’я распалася. Цi можна цяпер атрымаць дазвол на продаж кватэры? К. Герасiмовiч, г. Гродна. Згодна з п. 1.19 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14.04.2000 года № 185 "Аб выдзяленнi грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў", продаж жылых памяшканняў, пабудаваных з прыцягненнем iльготнага крэдыту да поўнага пагашэння не дапускаецца. На працягу трох гадоў з дня пагашэння гэтага крэдыту продаж жылога памяшкання можа быць ажыццёўлены адпаведнаму раённаму, гарадскому, раённаму ў горадзе выканаўчаму i распарадчаму органу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Пры адмове адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ў куплi жылога памяшкання, пабудаванага з прыцягненнем iльготнага крэдыту, продаж згаданага жылога памяшкання на працягу трох гадоў з дня пагашэння гэтага крэдыту ажыццяўляецца ў выключных выпадках (пераезд у iншую мясцовасць, скасаванне шлюбу, смерць уласнiка жылля i г.д.) з дазволу гэтага выканаўчага i распарадчага органа. Варта таксама мець на ўвазе, што пабудаванае мужам i жонкай у перыяд шлюбу памяшканне (незалежна ад таго, на каго з iх яно набыта або на каго або кiм з iх унесены грашовыя сродкi) з’яўляецца iх агульнай сумеснай уласнасцю, калi iншае не ўстаноўлена законам або дагаворам. Пры падзеле маёмасцi мужа i жонкi памер доляў кожнага з iх у праве сумеснай уласнасцi на жылое памяшканне вызначаецца ў адпаведнасцi з арт. 259 Грамадзянскага кодэкса i арт. 23, 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i. Роўнымi правамi на сумесна нажытую маёмасць сужэнцы карыстаюцца ў тым выпадку, калi адзiн з iх у перыяд шлюбу быў заняты вядзеннем хатняй гаспадаркi, доглядам за дзецьмi або па iншых уважлiвых прычынах не меў самастойнага заробку (даходу), калi iншае не прадугледжана шлюбным дагаворам. У асобных выпадках суд можа адступiць ад прынцыпу роўнасцi доляў улiчваючы iнтарэсы непаўналетнiх дзяцей або заслугоўваючыя ўвагi iнтарэсы мужа або жонкi. Згодна з пунктам арт. 24 Кодэкса аб шлюбе i сям’i, доля аднаго з сужэнцаў, у прыватнасцi, можа быць павялiчана. Калi муж або жонка ўхiлялiся ад працоўнай дзейнасцi або расходавалi агульную маёмасць ва ўрон iнтарэсам сям’i. Калi разлiк за крэдыт i па iншых грашовых абавязацельствах за жылое памяшканне зрабiў муж або жонка пасля разводу з уласных сродкаў, суд мае права задаволiць яго патрабаваннi аб павелiчэннi долi ў праве ўласнасцi на жылое памяшканне толькi пры наяўнасцi доказаў аб тым, што муж або жонка ўхiлялiся ад разлiкаў па гэтых абавязацельствах. Раздзел жылога памяшкання, якое знаходзiцца ў агульнай сумеснай уласнасцi мужа або жонкi, цягне яе спыненне i пераход часцей ва ўласнасць мужа або жонкi. Пры раздзеле маёмасцi мужа i жонкi жылое памяшканне можа быць перададзена судом аднаму з iх пры згодзе другога на атрыманне грашовай кампенсацыi за яго долю ў праве ўласнасцi на жылое памяшканне або пакiнута ў iх агульнай долевай уласнасцi. Калi члены сям’i ўласнiка жылога памяшкання перасталi быць членамi яго сям’i, але працягваюць пражываць у жылым памяшканнi, якое знаходзiцца ў агульнай сумеснай уласнасцi, яны захоўваюць свае правы i абавязкi, калi iншае не ўстаноўлена пiсьмовым пагадненнем аб парадку карыстання жылым памяшканнем. Пры адчужэннi жылога памяшкання патрабуецца згода ўсiх паўналетнiх членаў сям’i ўласнiка i асобаў, якiя маюць права карыстання гэтым жылым памяшканнем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2000 годзе мы пабудавалi кааператыўную кватэру з выкарыстаннем iльготнага крэдыту. У 2006-м крэдыт быў датэрмiнова пагашаны, у 2007-м — сям’я распал |
|