21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі разам жыць небяспечна

26.08.2009 10:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі разам жыць небяспечна

Па дзеючым заканадаўстве iнвалiды-"чарнобыльцы" маюць права на дадатковую жылплошчу ў выглядзе асобнага пакоя. Цi павiнна гэта ўлiчвацца пры пастаноўцы на ўлiк для паляпшэння жыллёвых умоў?

В. Агееў.

Само па сабе права на дадатковую плошчу жылога памяшкання не з’яўляецца падставай для прызнання грамадзян маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i пастаноўкi iх на кватэрны ўлiк.

Разам з тым, падпунктам 3.1.7. Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 года № 565) устаноўлена, што маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў прызнаюцца грамадзяне, якiя пражываюць у аднапакаёвай кватэры або ў адным пакоi з iншымi грамадзянамi i маюць захворваннi, указаныя ў пералiку, што вызначаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя, пры наяўнасцi якiх прызнаецца немагчымым сумеснае пражыванне з асобамi, якiя пакутуюць ад iх, у адным пакоi (кватэры), а таксама пражываючыя ў аднапакаёвай кватэры або ў адным пакоi з iншымi грамадзянамi, якiя маюць захворваннi, пералiчаныя ў гэтым пералiку.

Пералiк такiх захворванняў зацверджаны пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя ад 19 красавiка 2001 года № 27 (у рэдакцыi пастановы ад 20 красавiка 2006 года № 25). Наяўнасць указаных у Пералiку захворванняў дае падставу грамадзянам, якiя пакутуюць ад такiх захворванняў, быць прынятымi на кватэрны ўлiк незалежна ад узроўню забяспечанасцi агульнай плошчай жылога памяшкання на аднаго члена сям’i (па агульным правiле грамадзяне прымаюцца на кватэрны ўлiк пры забяспечанасцi жыллём менш за 15 кв. метраў на аднаго чалавека).

Медыцынскiя заключэннi аб наяўнасцi захворванняў выдаюцца арганiзацыяй аховы здароўя ў парадку, устаноўленым Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 года № 152 "Аб зацвярджэннi пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, якiя выконваюцца дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi па зваротах грамадзян за выдачай даведак або iншых дакументаў".

Медыцынскую экспертызу на наяўнасць захворванняў, пры якiх прызнаецца немагчымым сумеснае пражыванне з асобамi, якiя пакутуюць ад iх, у адным пакоi (кватэры), праводзiць урачэбна-кансультацыйная камiсiя (УКК) арганiзацыi аховы здароўя.

Вiктар САВІЦКI.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дзеючым заканадаўстве iнвалiды-"чарнобыльцы" маюць права на дадатковую жылплошчу ў выглядзе асобнага пакоя. Цi павiнна гэта ўлiчвацца пры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика