Абзац
Абзац
* Апошнi раз такое халоднае i дажджлiвае надвор’е, як сёлета, у маi ў Мiнску было ў 1962 годзе, падкрэслiваюць у Белгiдрамеце. Былi гады, калi май быў халодным або вельмi дажджлiвым, але такога спалучэння, як сёлета, не было амаль 50 гадоў. Сярэднясутачнае надвор’е ў гэтым месяцы сёлета было на 1—2 градусы нiжэй за клiматычную норму, а колькасць ападкаў у 1—3 разы ў залежнасцi ад рэгiёна перавышала норму. * У сённяшнi дзень 60 гадоў таму нарадзiлася беларуская пiсьменнiца Святлана Алексiевiч. Аўтар кнiг "У вайны не жаночы твар...", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкi" i многiх iншых. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1985), прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi (1986), а таксама мiжнародных прэмiй. Віншуем! * Набярэжная Пераможцаў з’явiцца неўзабаве ў Мiнску. Яе будаўнiцтва каля Камсамольскага возера прадугледжана планам рэканструкцыi парку Пераможцаў. Набярэжную замосцяць гранiтам, ад прычала ў буднi i выхадныя будуць адпраўляцца цеплаходы. * Да канца гэтага года ў Беларусi адчынiцца 8 хоспiсаў. У блiжэйшай перспектыве iх мяркуецца адкрыць ва ўсiх рэгiёнах краiны. Аб гэтым паведамiў мiнiстр аховы здароўя Беларусi Васiль Жарко, адказваючы на пытаннi дэпутатаў беларускага парламента. * Вучоныя Беларусi прагназуюць ураджай садовых сунiцаў значна меней за мiнулагоднi. Прычына — халоднае майскае надвор’е i замаразкi. Яны прыйшлiся якраз на час цвiцення раннiх садовых сунiцаў. Па словах спецыялiстаў, падмерзла каля 80 працэнтаў раннiх кветкавых пупышак. Познiя гатункi пацярпелi менш. * Амаль батальён ваеннаслужачых — 341 чалавек — беззваротна згублены летась з-за самагубстваў у ваенным асяродку, заявiў галоўны ваенны пракурор РФ генерал-палкоўнiк юстыцыi Сяргей Фрыдзiнскi. * У Італii ўпершыню за некалькi стагоддзяў спынiлася падзенне славутай Пiзанскай вежы. Пасля ажыццяўлення ўсемагчымых праектаў для яе стабiлiзацыi рызыкi абрушвання манумента больш не iснуе. Зараз нахiл складае 3,99 м i не мяняецца нi ў той, нi ў iншы бок. У такiм стане, мяркуюць вучоныя, вежа прастаiць, ва ўсякiм разе, блiжэйшыя 300 гадоў. * Урад Эстонii адмовiўся ад прымянення закона аб падатках на газы, якiя выдзяляюць каровы, матывуючы гэта тым, што такога закона няма ў iншых краiнах ЕС. Мiж тым, па словах прэм’ер-мiнiстра Эстонii Андруса Ансiпа, замежныя СМI дарэмна высмейвалi эстонскi закон. Як паведамлялася ў дакладзе Харчовай i сельскагаспадарчай арганiзацыi ААН (ФАО), статкi кароў наносяць экалогii Зямлi больш урону, чым аўтамабiлi цi самалёты. * Работнiкi Чопскага мытнага паста выявiлi ў салоне правяраемага аўтамабiля 9 пластыкавых бутэлек з папугаямi. Дакументаў на перавозку птушак у жыхара Закарпацця не было. Для таго, каб птушкi цiха паводзiлi сябе, ён накармiў iх снатворным. Двое папугаяў былi мёртвыя. Мытнiкi прынялi рашэнне вярнуць птушак на тэрыторыю Венгрыi, з якой яны прыехалi. * У Разанi мясцовы жыхар прасядзеў амаль пяць гадзiн на 35-метровай апоры лiнii электраперадач у цэнтры горада. Як высветлiлася, мужчына пакрыўдзiўся на тое, што яго нiхто з раднi не сустрэў на вакзале, калi ён ранiцай прыехаў у горад. Да месца здарэння прыбылi нарады мiлiцыi, супрацоўнiкi МНС i "хуткай дапамогi". На ўсе ўгаворы злезцi мужчына адказваў адмовай. Праз некалькi гадзiн толькi начальнiку Упраўлення крымiнальнага вышуку УУС ўдалося ўгаварыць "вышыннiка" спусцiцца на зямлю. Поўны абзац * Суд французскага горада Мант-ля-Жалi прыгаварыў да штрафу ў 100 еўра ўладальнiка пеўня, якi крычаў па начах, не даючы спаць суседцы. Бяссонне ў суседкi працягваецца некалькi гадоў, бо певень, па яе словах, спявае ва неўстаноўлены час i ўдзень, i ўначы. Уладальнiк спеўнай птушкi, мясцовы фермер, трымае восем курэй i пеўня. Дарэчы, суседка не першы раз звяртаецца ў суд, на крыклiвым пеўнi яна ўжо зарабiла 450 еўра. Аднак на гэты раз фермер вырашыў зэканомiць грошы: рашэнне суда дазваляе яму не плацiць штраф, калi ён пазбавiцца ад пеўня да канца чэрвеня. Паколькi птушка зрабiла сваю асноўную справу ў гэтым годзе i вывадак куранят падрастае, пеўня вырашана адправiць у булён. Аднак налета фермер абяцае завесцi новага пеўня. Суд французскага горада Мант-ля-Жалi прыгаварыў да штрафу ў 100 еўра ўладальнiка пеўня, якi крычаў па начах, не даючы спаць суседцы. Бяссонне ў суседкi працягваецца некалькi гадоў, бо певень, па яе словах, спявае ва неўстаноўлены час i ўдзень, i ўначы. Уладальнiк спеўнай птушкi, мясцовы фермер, трымае восем курэй i пеўня. Дарэчы, суседка не першы раз звяртаецца ў суд, на крыклiвым пеўнi яна ўжо зарабiла 450 еўра. Аднак на гэты раз фермер вырашыў зэканомiць грошы: рашэнне суда дазваляе яму не плацiць штраф, калi ён пазбавiцца ад пеўня да канца чэрвеня. Паколькi птушка зрабiла сваю асноўную справу ў гэтым годзе i вывадак куранят падрастае, пеўня вырашана адправiць у булён. Аднак налета фермер абяцае завесцi новага пеўня.Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнi раз такое халоднае i дажджлiвае надвор’е, як сёлета, у маi ў Мiнску было ў 1962 годзе, падкрэслiваюць у Белгiдрамеце. Былi гады, калi май быў х |
|