Як выхаваць павагу да зямлі?
Як выхаваць павагу да зямлі?
Гэтаму было прысвечана пашыранае пасяджэнне Мiнаблвыканкама. Кiраўнiк вобласцi Леанiд Крупец адзначыў, што на Мiншчыне праведзены месячнiк навядзення парадку на зямлi, па экалагiчных пытаннях працягваюць працаваць адмiнiстрацыйныя камiсii, праведзены аблёт усiх тэрыторый Мiншчыны з наступным аналiзам iснуючага становiшча ў зямельнай сферы. Як вядома, з пачатку года ў краiне пачаў дзейнiчаць Указ кiраўнiка дзяржавы № 667, якi датычыцца новаўвядзенняў у сферы прадастаўлення i адбiрання зямельных участкаў. Дакумент значна пашырыў паўнамоцтвы мясцовых органаў улады. Аднак i цяпер не ўсе выканкамы цалкам выкарыстоўваюць новыя магчымасцi. З пачатку года ў Мiнскай вобласцi "зарабляць" на зямлi пачалi толькi 13 раёнаў, дзе было праведзена 34 зямельныя аўкцыёны. У вынiку таргоў на адкрытых аўкцыёнах прададзена 104 зямельныя ўчасткi i заключаны 17 дагавораў на права арэнды зямлi. Гэта дазволiла атрымаць мясцовым бюджэтам больш за 31 мiльярд рублёў за прададзеныя аб’екты. Лiдзiруе сёння Мiнскi раён, дзе прададзена 27 зямельных участкаў i заключана 6 дагавароў арэнды за 27,5 мiльярда рублёў. Праверкi паказалi i шматлiкiя парушэннi зямельнага заканадаўства. Паводле iнфармацыi кiраўнiка Мiнскай абласной землеўпарадкавальнай службы Генадзя Плiскоўскага, за 4 месяцы года было выяўлена 53 парушэннi, звязаныя з самавольным захопам зямель, а 28 зямельных участкаў выкарыстоўвалiся не па мэтавым прызначэннi. Побач з вадасховiшчамi Мiншчыны арганiзаваны 232 масавыя зоны адпачынку. Але ўсё часцей вакол гэтых зон кучы бытавога смецця, а самi тэрыторыi адпачынку нiкiм не абслугоўваюцца. Кiраўнiцтва вобласцi вырашыла жорстка паставiць пытанне аб тым, чаму мясцовыя ўлады не прапануюць гэтыя ўчасткi ў арэнду зацiкаўленым асобам, а часам i ўвогуле не звяртаюць на iх увагi. Так, у Смалявiцкiм раёне прыазёрная тэрыторыя была даведзена амаль "да ручкi", бо да гэтага часу ў яе не iснавала сапраўднага гаспадара. — Цяпер у Мiнскай вобласцi 953 актыўныя самастойныя водакарыстальнiкi, — паведамiла намеснiк старшынi абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Ганна Валажынская. — Аднак сёння толькi чвэрць iх маюць прыборы ўлiку спажывання вады. Амаль усе беспрыборныя водакарыстальнiкi ўваходзяць у сiстэму Мiнсельгасхарча, дзе адсутнасць прыбораў улiку тлумачаць адсутнасцю грошай. На пасяджэннi былi абмеркаваны праблемы дрэннага ўтрымання палiгонаў бытавых адходаў, слабай загрузкi сартавальных станцый цвёрдых адходаў, iснавання пустых зямель, якiя зарастаюць пустазеллем. Пракурор вобласцi Мiхаiл Снягiр заўважыў, што асобнымi спецыялiстамi землеўпарадкавальнай службы не выпраўляецца каля паловы выяўленых парушэнняў... Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтаму было прысвечана пашыранае пасяджэнне Мiнаблвыканкама. Кiраўнiк вобласцi Леанiд Крупец адзначыў, што на Мiншчыне праведзены месячнiк навядзення |
|