Браканьераў актыўна "здае" само насельніцтва
Браканьераў актыўна "здае" само насельніцтва
Закончыўся тэрмiн забароны на аматарскую лоўлю рыбы ў рыбалоўных угоддзях краiны ў сувязi з яе веснавым нерастам. Неўзабаве Дзяржаўная iнспекцыя аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь падвядзе вынiкi мiнулага сезона, а пакуль мы папрасiлi яе начальнiка Мiхаiла Арэшку адказаць на некалькi пытанняў. — Мiхаiл Адамавiч, мiнулай вясной у Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства быў унесены шэраг змяненняў i дапаўненняў. Многiя з iх iнiцыявалi самi рыбаловы-аматары. Тады ўдалося зняць усе праблемы? — Як паказала практыка, ёсць пытанне з арэндай рэк. Гэта сур’ёзная праблема, але я прапаную больш падрабязна звярнуцца да яе пазней. — Штрафы для браканьераў дасягаюць соцень i нават тысяч базавых велiчынь — гэта часам дзесяткi мiльёнаў рублёў. Тым не менш, гэта парушальнiкаў не спыняе... — Я падзялiў бы браканьерства на дзве часткi. Першая — гэта выпадковыя людзi, якiя не ведаюць, не чыталi Правiлы. Другая ж звязана з бiзнэсам. А калi ёсць такая сувязь, назiраецца i заканамерная паўтаральнасць: чалавек трапляе ў поле нашага зроку не адзiн раз за год, узбуджаецца крымiнальная справа. Але вялiкiя грошы не спыняюць такiх людзей. Што датычыцца колькасцi выпадкаў браканьерства... Не браканьераў стала больш, а павялiчылася — дзякуючы змяненню арганiзацыi нашай працы — колькасць выяўленых фактаў. Мы змянiлi спецыфiку працы рэйдавых брыгад iнспектараў, ва ўсiх iнспекцыях увялi кругласутачныя "гарачыя лiнii". Так, за мiнулы год чвэрць усiх крымiнальных спраў на браканьераў было заведзена па вынiках зваротаў, паведамленняў ад насельнiцтва. "Гарачыя лiнii" аказалiся даволi эфектыўным сродкам барацьбы з парушальнiкамi прыродаахоўнага заканадаўства. — У чым, на ваш погляд, каранi праблемы, калi ў рыбалоўных гаспадарках рыбу крадуць самi работнiкi? А такiх выпадкаў хапае. — У той самай арганiзацыi i канкрэтным кiраўнiку. Калi крадуць свае, значыць, ёсць магчымасць, ахова не арганiзавана на належным узроўнi. P.S. Згодна з Правiламi, з 1 чэрвеня па 1 лiпеня ў краiне забараняецца лоўля звычайнага сома. Да 15 чэрвеня дзейнiчае забарона на лоўлю прэснаводных крэветак. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закончыўся тэрмiн забароны на аматарскую лоўлю рыбы ў рыбалоўных угоддзях краiны ў сувязi з яе веснавым нерастам. Неўзабаве Дзяржаўная iнспекцыя аховы
|
|