П’яны вадзіцель у Гомелi наўмысна збiў пешахода з дзiцем
П’яны вадзіцель у Гомелi наўмысна збiў пешахода з дзiцем
П’яны непрацуючы жыхар Гомеля ўвечары 27 мая ў ходзе канфлiкта, якi ўзнiк з пешаходамi, наўмысна ўчынiў наезд на аўтамашыне "Таёта-Карола" на мужчыну, якi нёс на плячах трохгадовага сына. Аб гэтым паведамiлi ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў пры УУС Гомельскага аблвыканкама. Абодва пацярпелыя засталiся жывымi. Дзiця i мужчына з цяжкiмi i менш цяжкiмi цялеснымi пашкоджаннямi адпаведна былi дастаўлены ў лячэбную ўстанову. Цiкава, што вадзiцель у 2007 годзе быў пазбаўлены вадзiцельскага пасведчання на 3 гады. Пракуратурай Цэнтральнага раёна Гомеля ўзбуджана крымiнальная справа. За наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрмiн ад пяцi да дзесяцi гадоў. Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
П’яны непрацуючы жыхар Гомеля ўвечары 27 мая ў ходзе канфлiкта, якi ўзнiк з пешаходамi, наўмысна ўчынiў наезд на аўтамашыне "Таёта-Карола" н |
|