Гарачая вада будзе штодзень
Гарачая вада будзе штодзень
Мядзельскі райвыканкам прыняў рашэнне аднавiць з 14 чэрвеня падачу гарачай вады ў кватэры гараджан кожны дзень. Нагадаем, што каля двух тыдняў таму месцiчам было аб’яўлена, што, як i летась, на ўсе летнiя месяцы гарачая вада будзе падавацца па адмысловым графiку — толькi ў суботу i нядзелю (менш за два днi нельга, гэта было б парушэннем сацыяльных стандартаў). Згаданая мера тлумачылася эканомiяй сродкаў — сёлета, з улiкам падаражання "блакiтнага палiва", меркавалася зэканомiць 200 мiльёнаў рублёў падчас усяго сезона. Аднак такое рашэнне было ўспрынята "ў штыкi" самiмi гараджанамi, якiя не разумелi, навошта тады было пераводзiць кацельню на газ, калi ў вынiку выгодамi карыстацца не атрымлiваецца. Ды i эканомiя ў пэўным сэнсе выходзiла сумнiўнай, паколькi падчас адключэння "цёпленькай" многiя традыцыйна пачынаюць вельмi актыўна спажываць той жа газ на ўласных кухнях — для падагрэву вады для бытавых патрэбаў сем’яў. Пра ўсё гэта нам i расказалi заяўнiкi з Мядзела, калi скардзiлiся на тэлефон "гарачай лiнii". — Нараканнi насельнiцтва ўлiчаныя, выканкам прыняў рашэнне аднавiць падачу гарачай вады кожны дзень, — паведамiў нам начальнiк аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркi Іван Сямёнаў. — Зроблена гэта будзе з 14 чэрвеня, паколькi з 2 чэрвеня два тыднi будуць праводзiцца штогадовыя прафiлактычныя работы. Дарэчы, вышэйпамянёныя сродкi за газ у бюджэце закладзены не былi. Пытанне, дзе iх браць, пакуль канчаткова не вырашана. Тым не менш, рашэнне аб вяртаннi да ранейшага графiка падачы гарачай вады ў кватэры гараджан прынятае. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мядзельскі райвыканкам прыняў рашэнне аднавiць з 14 чэрвеня падачу гарачай вады ў кватэры гараджан кожны дзень. |
|