Каб сустрэцца з песняй
Каб сустрэцца з песняй
Рэзананс Пад такiм загалоўкам у нумары за 13 мая быў змешчаны лiст з в. Язеры Чэрыкаўскага раёна ад нашай пастаяннай падпiсчыцы Марыi Мiкiтаўны Маршалкiнай, якая шукала... песню. Так-так, пачула яе ў гады Вялiкай Айчыннай, на ўсё жыццё, як высветлiлася, палюбiла, а вось з усiх слоў... Не больш, чым два радкi... Вельмi прыемна, што па iх i сапраўды, лiчы, двух (да таго ж не вельмi дакладных) песню лёгка пазналi iншыя чытачы, што яны зразумелi клопат жанчыны i ахвотна адгукнулiся. "Я сам беларус, — пiша ў рэдакцыю спадар К. з Глыбокага. — Але некалi, у свае 17, трапiў на Урал. Пасёлак Iльiча, дзе жыў i працаваў у леспрамгасе, знаходзiўся на беразе ракi Юрман (прыток Камы), у вельмi прыгожым месцы. Рабiн там!.. Нездарма ж ёсць песня "Уральская рябинушка". А яшчэ ў пасёлку было вельмi шмат моладзi. У цiхiя летнiя вечары мы збiралiся на беразе ракi. Вакол стаяў непаўторны рабiнавы водар, i гучалi песнi. Прайшло больш як 50 гадоў, але адну з песень я памятаю дагэтуль, бо яе, "Небо темно-синее", спявала дзяўчына, у якую быў закаханы. Словы там такiя..." "Прачытала ў газеце радочкi з песнi i адразу ж прызнала, што я яе ведаю! — чытаем у другiм лiсце, ад Любовi Iосiфаўны Лебядзевiч з в. Замасцяны Шчучынскага раёна. — Нотаў, на жаль, няма. Не ведаю, i хто напiсаў словы, мелодыю. Але ж яе, пачуўшы хоць раз, ужо не забудзеш, не зблытаеш... У нашай маладосцi, дзякаваць Богу, было шмат такiх песень — шчырых, напеўных, прыгожых. I вельмi добра, што на радыё ёсць перадача "Сустрэча з песняй" — якая дазваляе вельмi многiя ўспомнiць i яшчэ раз пачуць... Пры гэтым дасылаю словы: Небо темно-синее, Время к ночи клонится. Не послушать сердце ли, Не пройтись околицей? Может быть, увидимся Под березкой тонкою? Может быть, усядемся Рядом под сосенкою? Только мы не встретимся, Знаю я заранее. Ты сказал нахмурившись: Нынче заседание. Заседанье кончится, Но не раньше времени. Просидишь до ноченьки Над постановлением. Вот знакома улица И тропа знакомая. Вот приду незванная, Стану у райкома я. И спрошу в открытую, Не тая волнения: Что ж вы заседаете Даже в воскресение? Пусть и комсомольские, Пусть дела и важные, Седце то имеете? Души не бумажные? ...Отцвела черемуха, Облетела белая. До сих пор хожу одна Глупая, несмелая. ...Якраз гэтыя, апошнiя радкi песнi ўсё жыццё, можна сказаць, помнiла Марыя Мiкiтаўна Маршалкiна. Цяпер — будзе ведаць i першыя. Нехта мо падумае, што для гэтага iх можна было адправiць па пошце — не абавязкова, маўляў, друкаваць у газеце. Так, не абавязкова. Але хацелася, каб песню ўспомнiлi i iншыя сталыя чытачы. Каб паспрабавалi адчуць i "непаўторны рабiнавы водар", i подых сапраўдных чыстых пачуццяў, i подых тых далёкiх часоў маладыя. А яшчэ... Падумалася: а раптам тое нясмелае дзеўчаня, што спявала пра "неба цёмна-сiняе" на беразе далёкай Юрманы, таксама жыве ў Беларусi? I таксама выпiсвае "Звязду"? I таксама захоча адгукнуцца? Адрас сп. К. з Глыбокага ў рэдакцыi ёсць. Як i рубрыка "Чалавек — чалавеку". У Вашай газеце. Пiшыце. Валянцiна Доўнар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такiм загалоўкам у нумары за 13 мая быў змешчаны лiст з в. Язеры Чэрыкаўскага раёна ад нашай пастаяннай падпiсчыцы Марыi Мiкiтаўны Маршалкiнай, як
|
|